wd wp Пошук:

Канстанцін Аляксеевіч Каровін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каровін.

Канстанцін Аляксеевіч Каровін (23 лістапада (5 снежня) 1861, Масква — 11 верасня 1939, Парыж) — рускі жывапісец, тэатральны мастак, педагог і пісьменнік. Акадэмік жывапісу (з 1905 г.). Галоўны дэкаратар і мастак маскоўскіх тэатраў (з 1910 г.).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў Дурным зав. каля Таганскай плошчы. Паходзіў з заможнай купецкай сям’і. Дзед — купец першай гільдыі Міхаіл Емяльянавіч Каровін. Пасля банкруцтва бацькі ў малалецтве пераехаў у Вялікія Мыцішчы, дзе адбылося яго першае знаёмства з маляваннем. У трынаццаць гадоў Канстанцін паступіў на архітэктурнае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства, праз год перайшоў на аддзяленне жывапісу. Вучыўся ў Аляксея Саўрасава, Васіля Паленава і Васіля Пярова.

Для завяршэння адукацыі Каровін паехаў у Санкт-Пецярбург і паступіў у Акадэмію мастацтваў, але праз тры месяцы сышоў адтуль, расчараваўшыся ў метадах выкладання.

Наведаў Парыж у 1887, 1892 і 1893 гадах, дзе пазнаёміўся з імпрэсіянізмам.

У 1896 годзе Канстанцін Каровін аформіў павільён «Крайняя Поўнач», пабудаваны па яго праекце на кірмашы ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Удзельнічаў у афармленні расійскай экспазіцыі на Сусветнай выставе ў Парыжы (1900), дзе выступіў як архітэктар (спраектаваў будынак саматужнага аддзела) і як аўтар экспазіцыі выканаў 31 дэкаратыўнае пано (захоўваюцца ў ДРМ, Санкт-Пецярбург). Удастоены двух залатых і сямі сярэбраных медалёў выставы і ордэна Ганаровага легіёна.

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. 1 2 Коровин Константин Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Коровин Константин Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Машков // Ломбард — Мезитол — 1974. — Т. 15. — С. 540.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы