wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Лукас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукас. Дзмі́трый Алякса́ндравіч Лу́кас[1] (16 чэрвеня 1911, Свянцяны, Віленская губерня — 13 кастрычніка 1979) — беларускі кампазітар і педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў Гомельскім музычным тэхнікуме па класе спеваў В. Зайцавай і класе кампазіцыі Г. К. Пукста (1932—1936), у 1941 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю па класе кампазіцыі В. А. Залатарова. У 1941—1942 гадах у Чырвонай Арміі. У 1943—1944 гадах начальнік рэпертуарнага камітэта, 1945—1947 гадах кіраўнік аддзела музыкі Упраўлення па справах мастацтваў БССР, у 1948—1950 гадах адказны рэдактар музычнага вяшчання Беларускага радыё. У 1965—1972 гадах загадчык кафедры спеваў Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

Творчасць

Аўтар опер «Кастусь Каліноўскі» (Мінск, 1947), «Песня о счастье» (1951), «Дочь пограничника» (1969); твораў для салістаў, хора і сімфанічнага аpкестра — араторыя «Сказка о попе и работнике его Балде» (сл. А. Пушкіна, 1976); для сімфанічнага аpкестра — «Симфония» (1959); для голаса і сімфанічнага аpкестра — «Концерт» (1954); для духавога аркестра — 2 сюіты на тэмы песень удзельнікаў мастацкай самадзейнасці (1957); для 2 скрыпак, альта і віяланчэлі — квартэты: I (1939), II (1945), III (1966), IV (1974); для голаса і фартэпіяна — рамансы, песні, у т.л. цыклы: «Мелодии» (сл. Лесі Украінкі, 1954), «Времена года» (сл. Э. Агняцвет, 1958); музыкі да драматычных спектакляў і фільмаў («Человек не сдается» (1960), «Нестерка» (1954), «Дети партизана» (1954)); апрацовак беларускіх народных песень.

Узнагароды

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).

Зноскі

  1. Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся ў Швянчонісе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Памерлі 13 кастрычніка
Нарадзіліся 16 чэрвеня
Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Кампазітары СССР
Кампазітары Беларусі
Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Асобы
Нарадзіліся ў 1911 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў 1979 годзе
Музыканты паводле алфавіта