wd wp Пошук:

Мінскі падшыпнікавы завод

ААТ «Мі́нскі падшы́пнікавы заво́д» (МПЗ) — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, якое спецыялізуецца на вырабе падшыпнікаў (ад 10 мм да 980 мм). Знаходзіцца ў горадзе Мінску. Колькасць персаналу — каля 2 000 чалавек. Агульная вытворчая плошча — звыш 380 000 м².

Заснаваны ў маі 1948 года ў якасці Дзяржаўнага падшыпнікавага завода № 11.

На 2021 год уваходзіў у 10-ку найбольшых прадпрыемстваў Беларусі. Налічваў каля 2000 супрацоўнікаў. Займаў звыш 38 гектараў у Заводскім раёне Мінска. Выпускаў звыш 600 мадэляў падшыпнікаў пад таварным знакам МПЗ ад 1 см прамерам і 10 грамаў вагой да 98 см прамерам і да 880 кг вагой. Вырабляў каля 70 % канструктыўных груп падшыпнікаў, якія існавалі ў свеце. За 2020 год вырабілі звыш 5 млн падшыпнікаў, з якіх 40 % новых узораў 2010-х гадоў. Доля ролікавых сферычных 2-радных падшыпнікаў склала 65 % продажаў і каля 90 % паставак за мяжу ў больш як 20 краін. Асноўнымі пакупнікамі былі прадпрыемствы 7 галін прамысловасці — машынабудаўнічай, горназдабывальнай, металургічнай, энергетычнай, будаўнічай, нафтагазавай і абароннай. Прадпрыемства ўваходзіла ў Міжрэспубліканскі саюз вытворцаў падшыпнікаў (Расія)[5]. Мінскі падшыпнікавы завод меў станцыю выпрабавання падшыпнікаў з лабараторыяй на 60 выпрабавальных машын ВНІПП мадэляў 537 і 542—545. Гэта дазваляла выпрабаваць падшыпнікі карданных валаў, аўтамабільніх ступіцаў, рухавікоў і вадзяных насосаў на вібрацыю і шум[6]. Для патрэб супрацоўнікаў завод меў аздараўляльны летнік і буфет, 2 сталовыя і 3 інтэрнаты[7].

Вырабы і паслугі

На 2021 год Мінскі падшыпнікавы завод вырабляў 77 узораў ролікаў і 788 узораў падшыпнікаў, у тым ліку:

Таксама на заводзе выпускалі: прывадныя ролікавыя ланцугі для трактароў, дэталі ровараў, свердзелы, мэблевую фурнітуру, адкрывалкі бляшанак і пляшак[9], а таксама дэталі для чыгуначнага палатна[10], пакоўку і раскатныя кольцы[11]. Урэшце МПЗ аказваў праз сваю лабараторыю, выпрабавальню і цэх перавозак паслугі: хіміка-спектральнага аналізу металаў; вымярэння ўнутраных зазораў, дакладнасці кручэння і геаметрычнай дакладнасці падшыпнікаў; вымярэння рэшткавай намагнічанасці і шурпатасці паверхні; памераў і норм дакладнасці ролікаў, лінейных памераў для ўнутраных і вонкавых паверхняў; пасажырскіх перавозак мікрааўтобусамі і грузаперавозак да 40 тонаў, здачы ў наём аўтавышкі, аўтакрана, пагрузчыка і экскаватара[12].

Збытавая сетка

На 2021 год Мінскі падшыпнікавы завод меў 25 гандлёвых прадстаўнікоў у 36 гарадах 16 краінаў:

Гісторыя

Галоўная прахадная «Мінскага падшыпнікавага завода» (лістапад 2019 года)

17 мая 1948 года Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 5959-РС «Аб будаўніцтве падшыпнікавага завода № 11 у г. Мінску». 20 мая 1948 года міністр аўтамабільнай і аўтатрактарнай прамысловасці СССР Г. С. Харламаў падпісаў Указ № 77, якім прадпісаў «у дэкадны тэрмін утварыць і накіраваць камісію для выбару пляцовак пад будаўніцтва падшыпнікавага завода № 11 у г. Мінску». Завод прызначаўся для забеспячэння падшыпнікамі грузавікоў «Мінскага аўтамабільнага завода» і трактароў «Беларус». У красавіку 1950 года ў Красным урочышчы на ўскрайку Мінска пачалі ўзводзіць завод. 13 жніўня 1951 года майстарка Л. Ф. Арлова сабрала першы беларускі падшыпнік пад таварным знакам «ДПЗ-11»[15]. У снежні 1956 года на прадпрыемстве стварылі газету «Адзінаццаць»[16]. 7 верасня 1960 года на заводзе выпусцілі 100-мільённы падшыпнік.

У 1962—1977 гадах уведзены ў дзеянне вытворчыя карпусы № 2, 3, 4 (з блокамі цэхаў), цэхі: тэрмічны, літых сепаратараў, інжынерна-бытавы, лабараторна-бытавы. 16 верасня 1969 года ў 2-м корпусе ўвялі ў дзеянне цэх ролікавых сферычных падшыпнікаў. У 1975 годзе ўпершыню ў свеце правялі звышглыбокае бурэнне турбабурамі з падшыпнікамі «ДПЗ-11». 21 мая 1975 года Галоўны камітэт Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР узнаградзіў «ДПЗ-11» дыпломам 1-й ступені за ўкараненне электракаагуляцыйных збудаванняў для ачысткі прамысловых сцёкавых вод, а распрацоўшчыкаў — залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі[15]. Да 1977 года ўвялі ў дзеянне карпусы № 2, 3 і 4 з 4-ма цэхамі: тэрмічны, літых сепаратараў, інжынерна-побытавы і лабараторна-побытавы[17]. 13 лютага 1982 года на заводзе выпусцілі мільярдны падшыпнік. У 1987 годзе выпусцілі рэкордныя 55,5 млн падшыпнікаў[15].

У 1995 годзе стварылі ўчастак пластмасавых і гумава-тэхнічных вырабаў[17]. 25 снежня 1995 года завод перайменавалі ў арэнднае прадпрыемства «Мінскі падшыпнікавы завод» (МПЗ). Таксама ў 1995 годзе сабралі 1-ы буйнагабарытны падшыпнік 3680 вагой 637 кг для «Крыварожскага горна-ўзбагачальнага камбіната акісленых руд» (Днепрапятроўская вобласць, Украіна)[15]. На 1999 год МПЗ выпускаў шарыкавыя, ролікавыя і шарнірныя падшыпнікі, мэталарэзныя станкі і кантрольныя вымяральнікі[17]. 10 лютага 2000 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. У сакавіку 2000 года адкрылі замежнае прадстаўніцтва ў Маскве (Расія).

Да пачатку 2010-х гадоў аб’ёмы вытворчасці скараціліся да 5-6 млн штук у год. У 2013 годзе МПЗ увайшоў у склад холдынгу «Беларуская металургічная кампанія», якім кіраваў «Беларускі металургічны завод» (Жлобін, Гомельская вобласць)[15]. У 2010—2013 гадах для змяншэння выдаткаў газу і электраэнергіі перааснасцілі кавальска-нарыхтоўчае і тэрмічнае абсталяванне завода на 70 млн долараў. У 2013 годзе пачаліся пастаўкі падшыпнікаў у Польшчу і Турцыю[18]. 4 чэрвеня 2015 года на беларуска-індыйскім форуме МПЗ заключыў дагавор на пастаўку падшыпнікаў у Індыю на 1 млн долараў[19]. У жніўні 2015 года ў 1-м корпусе запусцілі кольцараскатны ўчастак з лічбавым праграмным кіраваннем (ЛПК) і адпальвальным агрэгатам з поўначы Італіі (край Венета). У 2016 годзе ўсталявалі 29 і асучаснілі 16 прыбораў для вытворчасці ролікасферычных падшыпнікаў. У выніку замены газавыя награвальныя печы абсталявалі аўтаматычнай загрузкай і выгрузкай. Укаранілі загартовачна-адпускныя агрэгаты і звышфінішаванне кольцаў падшыпнікаў. 21 ліпеня 2017 года адкрылі аўтаматычную лінію загатовак кольцаў прамерам ад 22 да 60 см[15].

У 2018 годзе 77 % вырабаў паставілі за мяжу, пераважна ў Расію. Аб’ёмы вытворчасці ў параўнанні з 2010 годам упалі яшчэ ў пяць разоў і ў 2018 годзе склалі 1 млн 57 тысяч штук[20].

На ліпень 2019 года прадпрыемства налічвала каля 1800 супрацоўнікаў[21]. 28 снежня 2020 года ўвялі ў дзеянне газанагравальную печ, што стала апошнім 41-м прыборам у мадэрнізацыі коштам 44 млн еўра з 2010 года[22]. 21 студзеня 2021 года МПЗ адгрузіў у Германію 4 падшыпнікі для шахтавых вентылятараў коштам 55 300 еўра[23].

Кіраўнікі

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Кантакты(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  2. Кіраўніцтва(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  3. Мікалай Анціпаў, М.В. Горбікава. Інфармацыя пра акцыянернае таварыства і яго дзейнасць на 1 студзеня 2019 года(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (9 красавіка 2019). Праверана 3 жніўня 2021.
  4. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2018 год (2,0402 за долар)(нявызн.), Нацыянальны банк Беларусі (2019). Праверана 3 жніўня 2021.
  5. Аб прадпрыемстве(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  6. Станцыя для выпрабавання падшыпнікаў(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  7. Сістэма падрыхтоўкі кадраў(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  8. Падшыпнікі(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  9. Тавары народнага спажывання(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  10. Тавары вытворча-тэхнічнага прызначэння(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  11. Пакоўкі(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 4 жніўня 2021.
  12. Паслугі вытворча-тэхнічнага прызначэння(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  13. 1 2 Распаўсюднікі ў далёкім замежжы(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  14. Распаўсюднікі ў СНД(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  15. 1 2 3 4 5 6 7 Гісторыя(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  16. Газета «Адзінаццаць»(руск.) , ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» (2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  17. 1 2 3 БелЭн, 2000
  18. Мінскія падшыпнікі пашыраюць геаграфію(нявызн.), Белтэлерадыёкампанія (12 жніўня 2013). Праверана 3 жніўня 2021.
  19. МПЗ паставіць у Індыю падшыпнікаў на $1 млн(нявызн.), Газета «Звязда» (4 чэрвеня 2015). Праверана 4 жніўня 2021.
  20. Недостигаемые рекорды. Сколько тракторов, станков и велосипедов мы потеряли за годы независимости(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.by (27 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
  21. Марыя Дадалка. Чым жывуць завадчане // Мясцовае самакіраванне. — 19 ліпеня 2019. — № 29 (514). — С. 2.
  22. 1 2 На МПЗ завяршылі дзесяцігадовую праграму тэхпераўзбраення(нявызн.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 снежня 2020). Праверана 3 жніўня 2021.
  23. Мінскі падшыпнікавы завод выйшаў на рынак Германіі(нявызн.), БелТА (21 студзеня 2021). Праверана 3 жніўня 2021.
  24. Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. // Інтэрфакс
  25. Районы, кварталы: Партизанский проспект от площади Ванеева до «Автозаводской» // Onliner.by
  26. Январский Минск. Часть 2 // Жывы журнал

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1951 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Заводскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Вытворцы падшыпнікаў
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных