wd wp Пошук:

Шымкент

Шымкент (каз.: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэння ў Казахстане (да 2018 года адміністрацыйны цэнтр Паўднёва-Казахстанскай вобласці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана і з’яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны.

Прэзідэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасці горад у краіне[6]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краін СНД» у 2011 годзе[7].

Гісторыя

Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XIXII стагоддзяў. На працягу стагоддзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагоддзя праз Сайрамскі аазіс прайшлі ў Маверанахр войскі Чынгісхана, пасля чаго ён стаў часткай уладанняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагоддзі ў выніку паспяховых ваенных дзеянняў супраць ханаў Ак-Орды і Залатой Арды Цімур уключыў яго ў састаў сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагоддзя Шымкент увайшоў у састаў Казахскага ханства, затым на працягу XVIIXVIII стагоддзяў стаў аб’ектам нашэсцяў джунгарскіх заваёўнікаў.

Насельніцтва

Большую частку насельніцтва горада саставаюць казахі (65 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (15 %) і узбекі (14 %).

Эканоміка

Шымкент з’яўляецца адным з вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай металургіі, машынабудавання, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасці.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Об изменении численности населения Республики Казахстан с начала 2018 года до 1 ноября 2018 года (нявызн.). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 7 снежня 2018.
  2. Проект развития агломерации Шымкента обсудили в акимате ЮКО (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 24 снежня 2018.
  3. Колькасць насельніцтва РК па асобных этнасах Архівавана 16 лістапада 2012.
  4. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  5. Паштовыя індэксы Казахстана
  6. Афіцыйны сайт акімата горада Архівавана 20 лютага 2015.
  7. Партал навін Mail.ru са спасылкамі на «Интерфакс-Казахстан» Архівавана 14 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы аб населеных пунктах Казахстана без указання кода КАТА
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Шымкент