wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Зянько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зянько. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Зянько (нар. 11 сакавіка 1989, Орша) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Мінска», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[3], але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі з’яўляўся на замену. У ліпені 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, але пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[4]. У складзе слуцкага клуба спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясціўся на пазіцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[5]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[6].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[7]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клубам «Мілсамі»[8].

У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»[9]. Замацавацца ў асноўным складзе, аднак, не здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах, гуляў таксама за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клуб[10].

У лютым 2018 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», а пазней далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»), забіў гол і быў прызнаны найлепшым іграком сустрэчы[11].

У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі»[12], дзе пераважна зрэдку выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў клуб.

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[13]. Быў асноўным нападнікам лідчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мінскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[14]. У складзе камандзе звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў «Крумкачы»[15] і перайшоў у «Смаргонь»[16], дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе быў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У пачатку 2022 года трэніраваўся з «Маладзечна», а пазней далучыўся да «Ліды» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[17]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Оршу»[18].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, згуляў адзін матч у алімпійскай зборнай.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006Д3ЗменаБеларусь230
2007Д1МінскБеларусь20
2008Д2МінскБеларусь150
2009 (1)Д2Ведрыч-97Беларусь137
2009 (2)Д2БелшынаБеларусь91
2010Д1МінскБеларусь50
2011Д1МінскБеларусь231
2012Д2ДняпроБеларусь2611
2013Д1ДняпроБеларусь121
2014Д1СлуцкБеларусь315
2015Д1СлуцкБеларусь180
2016 (1)Д1ГранітБеларусь110
2016/17Д1МілсаміМалдова204
2017 (2)Д1СлавіяБеларусь50
2018 (1)Д1ІстыклолТаджыкістан82
2018 (2)Д1ГарадзеяБеларусь50
2019Д2ЛідаБеларусь2710
2020 (1)Д2КрумкачыБеларусь91
2020 (2)Д2СмаргоньБеларусь146
2021Д2ОршаБеларусь329
2022 (1)Д2ЛідаБеларусь70

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[19].

Зноскі

  1. Nikolai Zenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1735-anketa-krumkacha-mikalaj-zyanko
  3. Николай Зенько подписал контракт с “Днепром”, Яков Залевский покинул могилевскую команду
  4. Николай Зенько перешел в “Слуцк”
  5. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со “Слуцком”
  6. “Слуцк” расстался с Зенько и Гаврюшко
  7. Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды “Гранита”
  8. Offside.by: Зенько перешел в молдавский «Милсами»
  9. Николай Зенько подписал контракт со “Славией”
  10. Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули “Славию”
  11. Николай Зенько - лучший игрок матча за Суперкубок Таджикистана-2018
  12. Ряды “Городеи” пополнили серб и два белоруса
  13. Николай Зенько подписал контракт с “Лидой”
  14. Николай Зенько укрепил ряды НФК(недаступная спасылка)
  15. Николай Зенько ушел из “Крумкачей”
  16. Николай Зенько перешел в “Сморгонь”
  17. Белый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками “Лиды”
  18. Николай Зенько сменил “Лиду” на “Оршу”
  19. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілсамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Ігракі ФК Істыклол Душанбэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр