wd wp Пошук:

Максім Сяргеевіч Высоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Высоцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Высоцкі (нар. 29 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў складзе дубля футбольнага клуба «Мінск», а ў 2014 годзе выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і Максім вярнуўся ў «Мінск», дзе стаў другім брамнікам пасля Андрэя Клімовіча, аднак на полі так і не з’явіўся. У пачатку 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда», аднак не здолеў замацавацца ў складзе, і, згуляўшы ўсяго ў трох матчах, улетку пакінуў каманду. У другой палове 2016 года не гуляў з-за траўмы.

У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы са «Слуцкам» (1:0). Стаў асноўным брамнікам наваполацкага клуба, толькі ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Баранавічы».

У студзені 2018 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага брамніка, улетку саступіў месца Аляксею Бярэзіну. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[3].

У студзені 2019 года стаў іграком «Гарадзеі»[4]. На працягу сезона 2019 у асноўным быў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[5].

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і «Смалявічах», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». Спачатку чаргаваўся на поле з Аўтандзілам Лабадзэ, з верасня трывала заняў месца першага брамніка.

У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні», дзе быў другім брамнікам пасля Паўла Шчарбачэні. У ліпені 2021 года перайшоў у «Іслач»[6]. Быў рэзервовым брамнікам, згуляў толькі ў матчы апошняга тура супраць «Энергетыка-БДУ» (0:4). У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[7]. Неўзабаве стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2022 у якасці асноўнага брамніка бабруйчан, але пазней страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў «Белшыну»[9].

У жніўні 2022 года далучыўся да «Маладзечна».

Міжнародная кар’ера

У верасні 2011 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі, але так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльМінскБеларусь4-6
2014Д2Мінск-2Беларусь18-26
2015дубльМінскБеларусь14-12
2016 (1)Д2ТарпедаБеларусь3-4
2017 (1)Д2БаранавічыБеларусь15-19
2017 (2)Д1НафтанБеларусь10-21
2018Д1ДняпроБеларусь13-19
2019Д1ГарадзеяБеларусь4-5
2020Д2ХімікБеларусь19-34
2021 (1)Д1СмаргоньБеларусь5-13
2021 (2)Д1ІслачБеларусь1-4
2022 (1)Д1БелшынаБеларусь5-8

Зноскі

  1. Maksim Vysotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Четыре футболиста подписали контракты с клубом
  3. 11 футболистов покинули “Днепр”
  4. Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками “Городеи”
  5. “Городею” покинули Роман Волков и Максим Высоцкий
  6. Максим Высоцкий сменил “Сморгонь” на “Ислочь”
  7. Четыре игрока покинули “Ислочь”
  8. “Белшина” подписала Высоцкого и продлила контракт с Воловиком
  9. Новости. “Минск” теряет
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта