wd wp Пошук:

ФК Мінск-2

Мінск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Мінск», існавала ў 20052014 гадах (з перапынкам).

Гісторыя

2005—2008

Каманда была ўпершыню створана ў 2005 годзе, пасля выхаду мінскай «Змены» (у будучым клуб «Мінск») у Першую лігу чэмпіянату Беларусі, і пачала гуляць у Другой лізе. Спачатку называлася «Змена-2», а калі «Змена» стала «Мінскам», то адпаведна другая каманда атрымала назву «Змена». З 2007 — «Мінск-2».

У 2009 годзе «Мінск» трапіў у Вышэйшую лігу і змог выстаўляць рэзервістаў у турнір дублёраў, таму «Мінск-2» спыніў выступленні ў Другой лізе.

2012

З 2012 года другая каманда мінчан зноў стала гуляць ў трэцім беларускім дывізіёне. Заняўшы па выніках сезону 5 месца, «Мінск-2» атрымаў месца ў Першай лізе замест спыніўшага існаванне гомельскага ДБК.

2013—2014

Сезон 2013 каманда скончыла на 14 месцы ў Першай лізе. Пры гэтым захавалася асноўная мэта — падрыхтоўка моладзі для асноўнай каманды.

У сезоне 2014 у складзе «Мінска-2» у якасці гуляючага трэнера стаў выступаць шматгадовы капітан «Мінска» Андрэй Разін. Каманда скончыла сезон на 13 месцы. Пры гэтым, увосень 2014 стала з’яўляцца інфармацыя аб магчымым спыненні выступлення каманды ў Першай лізе[1].

У студзені 2015 года было вырашана, што з-за фінансавых цяжкасцяў «Мінск» не будзе выстаўляць сваю другую каманду ў сезоне 2015[2].

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
2005Другая (Д3)1126551633–6420
2006Другая (Д3)1332691736–6827
2007Другая (Д3)1630352212–6014
2008Другая (Д3)1130991244–3336
2012Другая (Д3)5362151060–3368Атрыманне месца ў Першай лізе
2013Першая (Д2)1430751832–4926
2014Першая (Д2)1330961541–4533

Галоўныя трэнеры

Вядомыя ігракі

Зноскі

  1. Клуб первой лиги «Минск-2», скорее всего, будет ликвидирован
  2. “Минск-2” не будет играть в первой лиге в сезоне-2015

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Мінск
Катэгорыя·2005 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 2005 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2005 годзе
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Спорт у Мінску
Катэгорыя·Зніклі ў 2015 годзе