wd wp Пошук:

Ерафей Васілевіч Касценіч

Ерафей (Іерафей)[1] Васілевіч Касценіч (16 (4) кастрычніка 1854, в. Мужычок, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 6 студзеня 1906 (24 снежня 1905), Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — рускі лекар і вучоны ў галіне афтальмалогіі[2]. Доктар медыцыны (1887), прафесар (1893).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Мужычок (цяпер у складзе в. Трасціно Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці) у сям’і святарскага кухара[1]. Неўзабаве бацькі пераехалі ў вёску Царкоўны Асавец Быхаўскага павета.

Пасля сканчэння Магілёўскай гімназіі паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта. У 1880 годзе скончыў універсітэт са ступенню кандыдата і залатым медалём і стаў працаваць лабарантам фізіялагічнай лабараторыі. Адначасова паступіў у Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію. У 1884 годзе паспяхова здаў экзамен на званне ўрача, сваёй спецыяльнасцю абраў афтальмалогію.

Свае веды ўдасканальваў пад кіраўніцтвам вядомых айчынных і замежных вучоных. У 1887 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё колбачак і палачак, і вонкавага ядзернага слоя ў зародку чалавека», якая была адной з першых расійскіх работ па гэтым пытанні. У 1890 годзе на канферэнцыі Ваенна-медыцынскай акадэміі Ерафея Касценіча выбралі стыпендыятам Я. В. Віліе і накіравалі ў Францыю, Германію і Аўстрыю для далейшага ўдасканалення па афтальмалогіі[1].

Увосень 1893 года вярнуўся з-за мяжы і здаў экзамен на званне клінічнага прафесара, быў прызначаны загадчыкам вочнага аддзялення Уяздоўскага шпіталя ў Варшаве. Адначасова кіраваў Варшаўскім акруговым упраўленнем Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа.

У 1897 годзе саветам Варшаўскага ўніверсітэта быў выбраны экстраардынарным прафесарам кафедры афтальмалогіі. У 1900 годзе пераведзены ў Пецярбург на пасаду клінічнага прафесара Мікалаеўскага ваеннага шпіталя. Адначасова ўзначаліў кафедру афтальмалогіі ў Пецярбургскім клінічным інстытуце. У хуткім часе быў прызначаны таксама дырэктарам Пецярбургскай вочнай лячэбніцы ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі, дзе працаваў да апошніх дзён свайго жыцця.

Ерафей Касценіч удасканаліў шэраг афтальмалагічных аперацый. У 1903 годзе ён правёў аперацыю на воку вядомаму расійкаму хіміку Дзмітрыю Мендзялееву, дзякуючы чаму яму вярнуўся зрок[1].

На працягу 1904 годзе вучоны перанёс некалькі сухіх плеўрытаў, у снежні таго ж года злёг у ложак з прычыны вельмі бурна распачатага запаленчага працэсу ў лёгкіх, які перайшоў затым у гнойны плеўрыт. Пасля ізсячэння некалькіх рэбраў паправіўся настолькі, што змог адправіцца на поўдзень Францыі. Вярнуўшыся ў Пецярбург улетку 1905 года працягнуў лячэбную дзейнасць[1].

У кастрычніку 1905 года зноў захварэў і неўзабаве памёр у Пецярбургу, пакінуўшы запавет пахаваць яго на Быхаўшчыне.

Дзейнасць у Беларусі

Працуючы лекарам, а потым і прафесарам у Варшаве і Пецярбургу, штогод улетку прыязджаў у вёску Царкоўны Асавец. У час адпачынку аказваў бясплатную медыцынскую дапамогу не толькі землякам, але і хворым сялянам з Чавускага і паловы Магілёўскага паветаў. Людзі дабіраліся да яго з Мінскай і Смаленскай губерняў, часам за 150—170 вёрст[3].

У нататцы «Медыцынская дапамога, пададзеная хворым на вочы ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні прафесарам Е. Касценічам з 12 ліпеня да 12 верасня 1894 года» паведамляецца, што ён у 1884—1890 гадах штогод на працягу трох месяцаў лячыў хворых на вочы ў сваёй хаце ў Царкоўным Асаўцы[4].

За два месяцы 1894 года ён прыняў у амбулаторных пакоях у вёсках Рыжкаўцы і Царкоўным Асаўцы 3092 хворых, аперацыйную дапамогу атрымалі 477 чалавек, з якіх 200 хворым былі зроблены складаныя аперацыі на вачах[3].

З 1893 года Апякунства сляпых пачало накіроўваць на тэрыторыю Беларусі лятучыя атрады акулістаў. Ерафей Касценіч патрабаваў далучэння да працы ў іх сельскіх урачоў, сам рыхтаваў медыкаў да аказання афтальмалагічнай дапамогі. Адзін з атрадаў дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам у Быхаўскім павеце з 20 чэрвеня да 18 чэрвеня 1895 года. У вёсцы Рыжкавічах ён прымаў хворых на вочы з цяжкімі захворваннямі і пасля аперацый на павеках. Дапамога аказвалася бясплатна, толькі на лячэнне хворых доктар прасіў Апякунства вылучыць 200 рублёў. У выніку, аперацыі былі зроблены больш як 5 тысячам хворым[3].

За руплівую працу ў вочных атрадах на працягу больш як 12 год Ерафей Касценіч атрымаў спецыяльны ўзнагародны знак Апякунства сляпых[3].

Памяць

У гонар Е. В. Касценіча названа вуліца ў Быхаве[5]. На яго магіле ў вёсцы Красны Асавец у 1964 годзе быў пастаўлены абеліск[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Таццяна Барыбкіна. Іерафей Касценіч сялянскі прафесар (руск.) . Хоцімская раённая газета «Шлях Кастрычніка» (12 чэрвеня 2018). Праверана 24 ліпеня 2020.
  2. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл. — С. 156
  3. 1 2 3 4 Прафесар з сялян // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна / рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск, 1990. — С. 65—66.
  4. Скворцов, И. Наш земляк профессор Костенич спас зрение Д. И. Менделееву / И. Скворцов // Веснік Магілёва. — 1996. — 15 лютага. — С. 7.
  5. Мычка, Ю. Его именем названа улица / Ю. Мычка // Маяк Прыдняпроўя. — 2017. — 7 чэрвеня. — С. 5 : фота.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Афтальмолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хоцімскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Афтальмолагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай гімназіі