wd wp Пошук:

Магілёўская мужчынская гімназія

Магілёўская мужчынская гімназія (Магілёўская мужчынская гімназія імя імператара Аляксандра I Віленскай навучальнай акругі[1]) — сярэдняя навучальная ўстанова ў Магілёве ў часы Расійскай імперыі. Пасля рэвалюцыі 1917 года гімназія была ператворана ў школу 2-й ступені. У 1920-х гадах яна была беларускай, з 1928 года — яўрэйскай, з 1938 гадоў — ізноў беларускай, але з рускай мовай навучання.

Гісторыя

Да ўваходжання магілёўскіх зямель у склад Расійскай імперыі (1772) тут не было дзяржаўных школ; яны належалі або праваслаўнай, або каталіцкай царкве. Першай казённай навучальнай установай стала, адкрытае ў 1789 годзе, Галоўнае народнае вучылішча. 15 верасня 1809 года Магілёўскае Галоўнае народнае вучылішча было ўрачыста ператворана ў мужчынскую гімназію з 3-х класаў. Амаль усе настаўнікі і вучні вучылішча ўвайшлі ў склад гімназіі: памяшканне засталося ранейшае — тры старыя будынкі, якія належалі гораду.

Першы выпуск гімназіі адбыўся ў 1814 годзе: ён складаўся з аднаго вучня — Якава Бышэўскага; на наступны год выпускнікоў было двое: Кандрат Грум (Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла) — будучы ўрач, выдавец медыцынскай газеты «Друг здоровья», аўтар шэрагу кніг па доглядзе за здароўем дзіцяці, і Аляксандр Рагунскі. У 1819 годзе гімназію скончыў Міхаіл Врончанка.

У 1825 годзе ў гімназіі дзевяць настаўнікаў навучалі ўсяго 34 чалавекі. З пераўтварэннем гімназіі па Статуце 1828 года апекуном новай навучальнай акругі былі ўзбуджаны ўзмоцненыя хадайніцтвы перад ваенным міністрам аб перадачы гімназіі будынка Галоўнай кватэры 1-й Арміі, пераведзенай у пачатку 1830 года ў Кіеў. У выніку, у канцы лета 1830 года гімназія перасялілася ў саступленыя ёй будынкі — двухпавярховы мураваны дом і дзевяць драўляных флігеляў, на лепшай гарадской вуліцы, у цэнтры горада[2]. Разам з ёю ў гэтых жа будынках размясціліся павятовае вучылішча і ланкастэрская школа. Гімназія стала сямікласнай і колькасць навучэнцаў пачала рэзка расці: у 1836 годзе ў ёй навучалася ўжо 292 чалавекі, а ў 1846 годзе — 462; галоўным чынам гэта былі дзеці дваран. Акрамя таго, у 1838 годзе пры гімназіі быў адкрыты пансіён для навучэнцаў-дваран. Аднак у 1844 годзе ў выпуску быў ізноў адзін навучэнец — Адам Віскоўскі. З выпускнікоў гэтага перыяду вядомасць атрымалі Васіль Бардоўскі (вып. 1826), Іван Лазарэвіч (вып. 1846) і Канстанцін Гартынскі (вып. 1847), а таксама тайныя саветнікі — Мікалай Маскальскі (вып. 1850) і Станіслаў Мілер (вып. 1855).

Гімназія ў 1928 годзе

Паўстанне 1863 года захапіла і Магілёўскую гімназію. Рапарты дырэктара таго перыяду, якія захаваліся ў архіве, поўныя роспачы, бяссілля навесці хоць які-небудзь парадак. Гімназія была часова закрыта, частка настаўнікаў звольнена, частка арыштавана. Новы дырэктар гімназіі ўзмацніў нагляд за вучнямі. У той час тут вучыліся: рэвалюцыянер-народнік Сяргей Кавалік (вып. 1865) і сенатар Іван Файніцкі (вып. 1864, з залатым медалём), будучы першы прэзідэнт сената Тэрыторыя Гаваі Мікалай Судзілоўскі і астраном Дзмітрый Дубяга (абодва скончылі гімназію з залатымі медалямі ў 1868 годзе).

Навучэнцы гімназіі

У Магілёўскай гімназіі вучыліся таксама будучыя выдаўцы шматтомнага энцыклапедычнага слоўніка браты Аляксандр і Ігнацій Гранат, медыкі Ерафей Касценіч і Мікалай Стальмаховіч (абодва — вып. 1876), генералы Міхаіл Чарняеў і Іван Дружына-Арцёмавіч (вып. 1874), рознабаковы навуковец і даследчык Поўначы Ота Шміт, геолагі Аляксандр Карнажыцкі (вып. 1885, з залатым медалём) і Міхаіл Грамыка (вып. 1885), матэматык Айзік Лур’е (вып. 1886, з сярэбраным медалём), юрыст Мікалай Краўчанка[3] (вып. 1899), рэвалюцыянеры Рыгор Ісаеў (вып. 1876) і Панцеляймон Лепяшынскі (вып. 1886), а таксама бацька Л. Д. Ландау — Давыд Львовіч Ландау (вып. 1884, з залатым медалём) і бацька М. М. Красцінскага — заслуж. выкладчык 2-й Віленскай гімназіі М. Красцінскі, С. Л. Вайцяхоўскі (1912—1915).

Дырэктары

Зноскі

  1. Могилевская мужская гимназия им. императора Александра I Виленского учебного округа (нявызн.). Информация о фонде. НИАБ. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 27 снежня 2012.
  2. Будынак па вул. Ленінскай (былая вул. Ветраная), займала школа № 3.
  3. Гл. «Материалы к истории литературы международного права в России (1647—1917) Архівавана 4 сакавіка 2016.»
  4. Павел Іосіфавіч Скарабелі (Скарабелі) Архівавана 27 лістапада 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1809 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віленская навучальная акруга
Катэгорыя·Гімназіі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва
Катэгорыя·Магілёўская мужчынская гімназія