wd wp Пошук:

Уяздоўскі палац

Уяздоўскі замак (польск.: Zamek Ujazdowski) — варшаўская рэзідэнцыя польскага караля Аўгуста II, якая займае ўчастак паміж Уяздоўскім і Лазенкоўскім паркамі. Яе гісторыя ўзыходзіць да XVI стагоддзя, аднак цяперашні будынак быў галоўным чынам збудаваны ў канцы XVII стагоддзя па праекце Тыльмана Гамерскага.

Станіслаў Панятоўскі надбудаваў палац яшчэ адным паверхам, але пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ён быў перабудаваны пад казармы і ваенны шпіталь. Падчас фашысцкай акупацыі палац быў спалены, а яго сцены ў 1954 годзе вырашана было знесці, нягледзячы на пратэсты архітэктараў і гісторыкаў мастацтва, каб па загадзе галоўнакамандуючага польскай арміі, Канстанціна Ракасоўскага, пабудаваць будынак тэатра польскай арміі.

У 1975 годзе, аднак, замак быў ізноў адбудаваны ў тым выглядзе, які ён павінен быў мець у часы Аўгуста II. У наш час у ім размешчаны цэнтр сучаснага мастацтва.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Варшавы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1665 годзе
Катэгорыя·Замкі Польшчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1975 годзе