Кра́сны Асаве́ц[1] (трансліт.: Krasny Asaviec, руск.: Красный Осовец) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Следзюкоўскага сельсавета.
Згадваецца ў 1653 годзе як цэнтр войтаўства Магілёўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да 6 сакавіка 1925 года вёска мела назву Царкоўны Асавец[3]. У 1924—1954 гадах цэнтр сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Грудзінаўскага сельсавета[4].