wd wp Пошук:

Бяла Падляска

Бя́ла Падля́ска[2] (польск.: Biała Podlaska), традыцыйная беларуская назва — Бе́лая — горад на правах павета ў Польшчы, у Люблінскім ваяводстве, паблізу мяжы з Рэспублікай Беларусь. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Бяла Падляска — Мінск 356 км, да Варшавы — 147 км[3].

Горад ляжыць на Паўднёвым Падляшшы ў даліне ракі Кшны, левага прытока Буга, за 36 км ад мяжы з Беларуссю. Адыгрывае вялікую ролю ў сувязях з усходнімі краінамі з-за блізкага знаходжання буйных памежных пераходаў у Тэрэспалі і Карошчыне, а таксама наяўнасці консульства Беларусі.

Гісторыя

У гістарычных дакументах Белая ўпершыню згадваецца ў 1481 годзе. Яе першымі ўладальнікамі былі Ільінічы, а заснавальнікам лічыцца Пётр Мантыгірдавіч Белы, ваявода троцкі і вялікі гетман. У гэты час Белая ўваходзіла ў склад Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У другой палове XVI стагоддзя горад пераходзіць ва ўладанне роду Радзівілаў, гэта адбылося ў 1569 годзе, калі памёр апошні прадстаўнік роду Ільінічаў Юрый, які завяшчаў асноўныя свае маёнткі свайму стрыечнаму брату Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротку. Пад уладай Радзівілаў Белая дасягнула вялікага росквіту. У 1622 годзе сын Сіроткі Аляксандр Людвік Радзівіл пабудаваў тут крэпасць і замак. З фундацыі Крыштафа Цыбаровіча Вільскага (Krzysztofa Ciborowicza Wilskiego) была закладзена ў 1628 годзе Бельская акадэмія, якая ад 1633 годзе існавала як філіял Кракаўскай акадэміі.

У 16551660 гадах горад быў значна зруйнаваны шведамі і казакамі. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку Міхалу Радзівілу і яго жонцы Кацярыне Сабескай (сястра Яна III Сабескага) Белая хутка аднавілася. У 1670 годзе Міхал Радзівіл надаў гораду магдэбургскае права, а таксама герб — Міхаіл Арханёл, які стаіць на драконе.

У XVII стагоддзі горад шырока вядомы з-за вытворчасці сукна і фаянсу, пазней таксама з-за дрэваперапрацоўкі.

У 1720 годзе Ганна Кацярына Радзівіл распачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы (сёння гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац у стылі ракако.

Горад і палацавы ансамбль шматразова разбураны ў XVIIIXIX стагоддзях (між іншым у часе Паўночнай вайны, а таксама падчас ганенняў на падляшскіх уніятаў). Апошні спадчынік Дамінік Геранім Радзівіл, палкоўнік польскага войска Варшаўскага княства, памёр у Францыі 11 лістапада 1813 года. Палац разабралі як руіны ў 1883 годзе.

У Белай навучаўся знакаміты польскі пісьменнік і публіцыст Юзаф Ігнацы Крашэўскі (польск.: Józef Ignacy Kraszewski). Мужчынская гімназія, якую ён наведваў, сёння носіць яго імя.

Наступнае хуткае развіццё горада прыпадае на міжваенны час: тут паўстала фабрыка Raabego, гарадская электрастанцыя, а ў 19231939 гадах існавала Падляская фабрыка самалётаў (польск.: Podlaska Wytwórnia Samolotów — PWS), якая была разбурана савецкімі войскамі пасля 17 верасня 1939 года.

У 1975 годзе Бяла Падляска стала сталіцай ваяводства, што прывяло да ўзросту колькасці яе жыхароў у два разы за 20 гадоў. Згодна з адміністрацыйнай рэформай 1999 года мае статус гарадскога павета, а таксама з’яўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёна.

Насельніцтва

Архітэктура

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Адлегласці паміж гарадамі
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
  5. 1 2 3 http://www.um.bialapodlaska.pl/index.php?ps=26
  6. https://www.intex-press.by/2017/06/20/dvadtsat-tri-gorodov-pobratimov-baranovichej-chto-my-o-nih-znaem/
  7. https://city-brest.gov.by/города-побратимы-партнеры-бреста/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бяла Падляска
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Польшчы на правах павета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Люблінскага ваяводства