wd wp Пошук:

Аляксандр Людвік Радзівіл

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж, Вялікае Княства Літоўскае — 23 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).

Па смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Новагародскім ваяводстве, Крожы ў Жамойці, па смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясвіжскім ардынатам[4]. Трымаў Магілёўскае войтаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.

Біяграфія

Аляксандр Людвік Радзівіл. М. Старкман, 1857

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Альбрэхта Уладзіслава. Навучаўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.

Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам (1621), у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (16321634). Браў удзел у абранні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (1632) і Яна Казіміра (1648).

Аднавіў Магдэбургскае права для горада Белай, збудаваў там замак і заснаваў акадэмію. У 1640 у Нясвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[5].

У першым шлюбе з Тэкляй Ганнай Валовіч меў сыноў Мікалая Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Міхала Казіміра і Яна, а таксама дачок Ганну Яўхімію, Яну Кацярыну і Францішку. Па смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч, з якой меў сына Людвіка і дачку Элеанору. У трэцім шлюбе з Лукрэцыяй Марыяй Строзі меў сына Дамініка Мікалая і дачку Цэцылію Марыю.

Памёр у Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал Казімір перавез труну з целам князя ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце касцёла езуітаў.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Prince Aleksandr Ludwik Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksander Ludwik Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. ЭнцВКЛ, 2005
  5. Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Памерлі ў 1654 годзе
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты слонімскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы берасцейскія
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Ардынаты нясвіжскія
Катэгорыя·Маршалкі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў
Катэгорыя·Памерлі 30 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1594 годзе
Катэгорыя·Войты магілёўскія
Катэгорыя·Магілёўскі магістрат
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Памерлі ў Балонні