wd wp Пошук:

Падляшскія мучанікі

Падляшскія мучанікі

Трынаццаць падляшскіх мучанікаў — сяляне-ўніяты в. Пратулін(польск.) бел. Сядлецкай губерні Расійскай імперыі (цяпер у Люблінскім ваяводстве, Польшча), якія загінулі 14 (26) студзеня 1874 года пры абароне сваёй царквы ад ператварэння яе ў праваслаўную ў час ліквідацыі Брэсцкай уніі на ПадляшшыЦарстве Польскім).

Гісторыя

11(23) студзеня 500 уніятаў в. Пратулін, узброеныя каламі, занялі абарону вакол царквы, каб не пусціць туды праваслаўнае духавенства. 14(26) студзеня да царквы былі накіраваны 2 роты салдатаў, якіх сяляне сустрэлі камянямі і каламі. Вайскоўцы ўжылі зброю, у выніку 9 чалавек сялян забіта, 14 цяжка параненыя (пазней 4 памерлі). Аналагічныя сутыкненні уніятаў з войскамі адбыліся ў вёсках Дралёва(польск.) бел. (загінула 5 чалавек) і Палубічы.

Ушанаванне памяці

Санктуарый у Кастамлотах

У 1875 у Парыжы ў іх гонар быў выбіты медаль з надпісам «Братам-русінам, замардаваным маскоўскім царызмам, за вернасць царкве і Польшчы. 1874» з імёнамі 18 уніятаў, забітых у Пратуліне і Дралёве. У 1991 зроблена эксгумацыя, рэшткі забітых сялян перанесены ў парафіяльны касцёл у Пратуліне. 6 кастрычніка 1996 13 падляшскіх мучанікаў урачыста беатыфікаваны ў Рыме. Ад 1998 у Кастамлотах(польск.) бел. дзейнічае санктуарый падляшскіх мучанікаў.

Мучанікі

Магіла Падляшскія мучанікаў

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Усходнія каталіцкія цэрквы
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Грэка-каталіцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Падляшша
Катэгорыя·Святыя Беларускай Грэка-Каталіцкай (Уніяцкай) Царквы