wd wp Пошук:

Люблінскае ваяводства

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Люблінскае ваяводства (значэнні).

Люблінскае ваяводства — адно з 16 ваяводстваў Польшчы. На ўсходзе яно мяжуе з Украінай і Беларуссю, на поўначы з Падляскім і Мазавецкім ваяводствамі, на захадзе з Свентакшыскім, а на поўдні з Падкарпацкім.

Люблінскае ваяводства займае тэрыторыю 25 122 км² і складаецца з 24 паветаў. Насельніцтва — каля 2,2 млн чалавек (2013). Самыя вялікія гарады Любліншчыны: Люблін (360 000 жыхароў), Хэлм (72 600 жыхароў), Замасць (69 000 жыхароў), Бяла Падляска (59 000 жыхароў), Пулавы (55 000 жыхароў).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Люблінскае ваяводства
Катэгорыя·Ваяводствы Польшчы