wd wp Пошук:

Кшна

Кшна, раней Кросна (па-старабеларуску: Кросна, пол.: Krzna) — рака ва ўсходняй Польшчы, левы прыток Заходняга Буга даўжынёй 120 км і плошчай басейна 3353 км². Цячэ праз Паўднёвае Падляшша і Паўднёвападляскую нізіну ў Люблінскім ваяводстве.

Паўстае са злучэння двух ручаёў, якія выплываюць з лясоў на Лукаўскай Раўніне: Паўночнай Кшны і Паўднёвай Кшны, якая бярэцца за пачатак Кшны. Гэтыя ручаіны злучаюцца ў Міжрэччы. Рака ўпадае да Буга на паўночны-ўсход ад вёскі Нэпле (Neple) ніжэй горада Цярэспаль.

Каналам злучана з ракою Вепш.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прытокі Заходняга Буга
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Люблінскага ваяводства