wd wp Пошук:

Міхал Казімір Радзівіл

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Артыкул пра гетмана польнага літоўскага. Пра гетмана вялікага літоўскага гл. Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька». Міхал Казімір Радзівіл (26 кастрычніка 1635, Нясвіж — 14 лістапада 1680, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага[2]. Стольнік (16521653), крайчы (16531656) і падчашы вялікі літоўскі (16561661), кашталян (16611666) і ваявода віленскі (16661668), падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі1668)[3].

Міхал Казімір Радзівіл — шчыры каталік, вядомы рэлігійным фундатарствам і бегласцю ў навуках, асабліва ў алхіміі. Падчас шведскіх войнаў адважна бараніў край ад уварванняў, разам з Міхалам Вішнявецкім належаў да арыстакратычнай апазіцыі, удзельнічаў у Хацінскай бітве (1673). Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Нясвіжы і Алыцы, VI ардынат нясвіжскі, IV ардынат алыцкі, III пан на Белай.

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Белай і Славатычамі ў Берасцейскім павеце, Шыдлоўцам у Каралеўстве Польскім і інш. Быў старостам упіцкім, перамышльскім, члухаўскім, камянецкім, хойніцкім, лідскім, цельшыцкім, рабштынскім, хацінскім, гомельскім, осцкім, крычаўскім, прапойскім, гульбінскім, нежынскім і інш.

Біяграфія

Кацярына з Сабескіх

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Аляксандра Людвіка, маршалка вялікага літоўскага, і Тэклі Ганны з Валовічаў. Ягоным хросным бацькам быў кароль і вялікі князь Ян Казімір. Па смерці маці выхоўваўся ў Кобрына пад апекай бабулі Альжбеты з Гаслаўскіх-Валовічаў.

Першую адукацыю атрымаў у Нясвіжы, куды пераехаў па смерці бабулі. Удзел у грамадскім жыцці распачаў з элекцыйнага сойму ў Варшаве (1648), калі аддаў свой голас за неўзабаве абранага караля і вялікага князя Яна Казіміра. Разам з бацькам прысутнічаў на каранацыі. Па атрыманні свайго першага значнага ўраду — стольніка вялікага літоўскага — разам з бацькам здзейсніў падарожжа ў Еўропу, у выніку якога доўга заставаўся ў Балонні, дзе навучаўся ва ўніверсітэце.

Уезд М. К. Радзівіла ў Вену, 1680

Абіраўся паслом на соймы 1648, 1659, 1661 гадоў, быў маршалкам Галоўнага Трыбунала ў 1664 годзе.

М. К. Радзівіл з сынамі. Работа пэндзля Д. Шульца, 1664

Па смерці бацькі (1654) стаў нясвіжскім ардынатам, займаўся ўмацаваннем Нясвіжа і замку. У 1655 годзе разам з мясцовым насельніцтвам бараніў Нясвіж ад маскоўскага войска. Неўзабаве па паразе ў бітве пад Філіпавым, ледзь выратаваўся ад шведскага палону. Нягледзячы на вялікія страты, адгукнуўся на просьбу Яна Казіміра і выставіў у літоўскае войска за свой кошт 600 драгунаў і 1200 пяхоты, аднак па загаду караля гэтыя ваенныя фарміраванні ўвайшлі ў войска Каралеўства Польскага[4]. У сакавіку 1658 года на вяселлі Яна Замойскага і Марыі Казіміры дэ Акрыён, пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай, тагачаснай маладой удавой Кацярынай з роду Сабескіх, з якой пабраўся шлюбам 7 ліпеня таго ж года ў Львове.

Увесь наступны 1659 год правёў у бітвах за вызваленне захопленых маскоўскімі войскамі тэрыторый у вайну 1654—1667 гадоў. Пад канец таго ж года паспяшаўся ў Нясвіж, каб умацаваць горада і замак, папоўніць яго зброяй, правіянтам і людзьмі. Умацаваны Нясвіжскі замак вытрымаў у 1660 годзе паўторную аблогу маскоўскіх войскаў.

Па ваенных спусташэннях дамогся ад караля Рэчы Паспалітай вызвалення Нясвіжа на чатыры гады ад падаткаў, салдацкіх пастояў і каралеўскіх мытаў. 20 студзеня 1673 года выдаў «Універсал», у якім заахвочваў насельніцтва дзяржавы сяліцца ў Нясвіжы, гарантуючы свабоды паводле Магдэбургскага права, у дадатак робячы значныя ахвяраванні касцёлам і кляштарам, што надала істотную дапамогу аднаўленню культурнай сталіцы Радзівілаў.

Уезд М. К. Радзівіла ў Рым, 1680

У час міжкаралеўя 16731774 гадоў імя М. К. Радзівіла называлася сярод кандыдатаў на прастол, але ён падтрымаў абранне Яна Сабескага і стаў яго блізкім паплечнікам. Удзельнічаў у антытурэцкіх кампаніях 16741775 гадоў і 1677 года ва Украіне.

У 1679[3] годзе накіраваўся да імператара Леапольда выказаць ад імя караля і вялікага князя суседскую прыязнасць, а таксама да папы Інакентыя XI, каб засведчыць яму каралеўскую пакору[4]. Памёр на зваротным шляху ў Балонні.

У шлюбе з Кацярынай Сабескай (сястра Яна Сабескага) меў дачку Тэклю Адэлаіду і сыноў Мікалая Францішка, Багуслава Крыштафа, Яна, Людвіка, Юрыя Юзафа, Караля Станіслава.

Галерэя

Зноскі

  1. Internetowy Polski Słownik Biograficzny Праверана 22 жніўня 2021.
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. 1 2 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 60.
  4. 1 2 Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1635 годзе
Катэгорыя·Ардынаты нясвіжскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты камянецкія
Катэгорыя·Старосты члухаўскія
Катэгорыя·Старосты пшэмыскія
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Старосты лідскія
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Старосты ўпіцкія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1625 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Старосты крычаўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1680 годзе
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Старосты цельшаўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нясвіжы
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Старосты гомельскія
Катэгорыя·Старосты рабштынскія
Катэгорыя·Памерлі ў Балонні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжы
Катэгорыя·Старосты прапойскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія