wd wp Пошук:

Ганна Кацярына Радзівіл

Не блытаць з Кацярына Радзівіл. Ганна Кацярына Радзівіл, у дзявоцтве Сангушка (23 верасня 1676, мястэчка Ракаў[1], цяпер Мінскі раён — 19 красавіка 1746, мястэчка Белая, цяпер горад Бяла Падляска, Польшча[2]) — вялікалітоўская дзяржаўная дзеячка, староста члухаўскі[3], мецэнатка. Жонка Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).

Біяграфія

Паходжанне

Дачка Гераніма Сангушкі і Канстанцыі з Сапегаў, сястра вялікага літоўскага маршалка Паўла Караля Сангушкі.

Выхоўвалася ў Варшаве пры двары каралевы Марыі Казіміры Сабескай.

Сям’я

Групавы партрэт з мужам і дзецьмі

У 1692 годзе пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам. Іх шлюб павінен быў зацвердзіць сувязь Караля Станіслава з дваром.

Мелі з мужам 6 сыноў і 7 дачок.

Сыны:

Дочкі:

У знак жалобы па памерлых дзецях, якія не дасягнулі паўналецця, Ганна Кацярына абяцала да канца сваіх дзён насіць чорнае жалобнае адзенне[4].

Удаўство

Па смерці мужа пасялілася ў горадзе Белая Берасцейскага ваяводства і занялася гаспадарчай дзейнасцю. Ганна засталася ўдавой у 43 гады, маючы на руках 4 непаўналетніх дзяцей, меншаму з якіх было толькі 5 гадоў, і ў стане амаль поўнага фінансавага краху сям’і. Яна аднавіла эканамічны патэнцыял фаміліі, пакінуўшы сынам прымножаную «фартуну», як тады называлі грашовую і зямельную маёмасць роду[5]. Вяла смелую, самастойную эканамічную палітыку на сваіх землях, а сыны беспярэчна яе слухаліся[5].

Будаўніцтва і змены ў маёнтках

Уязная брама Палацава-паркавага ансамбля ў Бяле Падляскай(польск.) бел. з бюстам Ганны Кацярыны Радзівіл

У 1720 годзе пасля смерці мужа Караля Станіслава Радзівіла Ганна Кацярына пачынае энергічныя дзеянні па аднаўленні замка, выдзеліла значныя сумы грошай на рамонт вокнаў палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў[6]. Да 1722 года цалкам адбудавалі будынак новага фальварка паблізу замка, млын і стайню, а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную браму[7]. Пры аднаўленні арыентаваліся на значную пераробку інтэр’ернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку[8]. Падчас аднаўленчых работ у аблічча палаца прыўносіліся рысы барока. Гэта тычылася пераважна інтэр’ераў, так, калі месца аконных праёмаў не адпавядала барочнай кампазіцыі інтэр’еру, яны проста расчэсваліся і пераносіліся[9]. Упершыню сярод розных прадметаў згадваецца 17 партрэтаў[10].

У 1720 годзе Ганна Кацярына Радзівіл пачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы ў Белай (сёння гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац(польск.) бел. у стылі ракако.

Гаспадарчая дзейнасць і арганізацыя прамысловасці

Эскізы люстэрак Урэцкай шкляной мануфактуры першай паловы XVIII ст.

Ганна Кацярына смела стала праводзіць эканамічныя рэформы ў сваіх маёнтках, адкрыла шэраг мануфактур, якія не толькі абслугоўвалі прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва патрэбы яе двара, але і з выгодай прадаваліся[5]. Гэта былі рэдкія для тых часоў шкляныя і люстраныя вырабы, фаянс і фарфор, тэхналогія якога ў Еўропе была зусім напярэдадні адкрыта[5].

У пачатку XVIII ст. наладзіла вытворчасць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясвіжы. Заснавала Налібоцкую і Урэцкую шкляныя мануфактуры[11].

У 1714 годзе пачала вытворчасць фарфору ва Урэччы, каля 1736 года заснавала рудню ў Нягневічах, а ў 1737 — катловае прадпрыемства ў Невелі, наладзіла вытворчасць сукна ў Белай і Слуцку.

З яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамеснікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галандскіх парод.

Сацыяльна-палітычная дзейнасць

Castrum doloris(англ.) бел. Ганны Кацярыны Радзівіл, выстаўлены ў касцёле езуітаў у Нясвіжы 11 верасня 1747 года

Значна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду.

Паспрыяла адмове Сапегаў ад прэтэнзій на так званыя Нойбургскія маёнткі і іх адыходу ў 1732 годзе да свайго сына Гераніма Фларыяна.

Рэлігійная дзейнасць

У 1743 годзе Ганна Кацярына фундавала ў в. Нова Воля ўніяцкую царкву ў гонар Нараджэння Божай Маці[12]. Фінансавала каранаванне ў 1730 годзе Жыровіцкага абраза Маці Божай[1].

Памерла ў Белай ва ўзросце 70 гадоў у снежні 1746 года. Пакінула вялікую спадчыну сваім сынам.

У культуры

Партрэт Ганны Кацярыны Радзівіл са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве

Вядома некалькі партрэтаў Ганны Кацярыны Радзівіл, якія захоўваюцца ў тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Бюст Ганны Кацярыны Радзівіл, створаны ў стылі ракако пасля смерці мужа, размешчаны каля брамы замка ў Бяла Падлясцы(польск.) бел.. Ганна паказана з адкрытымі грудзьмі, як імператрыца сарматаў, багіня сусветнай вайны.

Зноскі

  1. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Anna Katarzyna ks. Sanguszko-Kowelska h. Pogoń Litewska (польск.)
  3. Arkadiusz Kamiński,Starostowie człuchowscy (1454—1772), s. 2. Архівавана 10 жніўня 2016. (польск.)
  4. Ганна Кацярына, Караль Станіслаў Радзівіл
  5. 1 2 3 4 О. Баженова. Театр княгини Франтишки Уршули Радзивилл // Женщины на краю Европы/Под. ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с.
  6. Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149
  7. Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149—150
  8. Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 150
  9. Бубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў…» История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012, с. 28
  10. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. — Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0, с. 83
  11. Сіняк Н. Урэчча // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 591.
  12. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 49 (нявызн.) (недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 23 ліпеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ракаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1746 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Род Сангушкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Сангушкі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Бяле Падляскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1676 годзе