wd wp Пошук:

Ару

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ару (індан.: Aru) — архіпелаг на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 8563 км². Насельніцтва (2010 г.) — 34 000 чал.

Геаграфія

Астравы Ару месцяцца ў Арафурскім моры ў 116 км ад вострава Новая Гвінея, у 476 км ад мацерыка Аўстралія, у 3012 км ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. З’яўляюцца працягам мацерыка Аўстралія. Да заканчэння апошняга ледавіковага перыяда складалі частку сушы паміж сучасных Новай Гвінеяй і Аўстраліяй.

Геалагічная пабудова архіпелага даволі складаная. Вылучаюць раёны, складзеныя пераважна алювіяльнымі пародамі, і вапняковыя скалістыя фарміраванні каралавага паходжання.

Усяго налічваецца 95 астравоў. 89 з іх населены. Найбуйнейшы востраў Транган займае плошчу 2149 км². Усе астравы Ару нізкія, адасобленыя вузкімі пралівамі і пратокамі. На захадзе сустракаюцца пагорыстыя раўніны.

Клімат трапічны мусонны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад +25°C да +27,4°C.

Архіпелаг знаходзіцца ў зоне частых землятрусаў.

Прырода

Прырода астравоў Ару блізкая да суседніх Новай Гвінеі і Паўночнай Аўстраліі. Трапічныя лясы займаюць 730 000 га. Цэнтральныя часткі буйных астравоў пакрыты саваннамі. На ўзбярэжжы сустракаюцца мангры.

Распаўсюджаныя расліны: сагавая пальма, тэрміналія, хваёвыя, папараці і інш. Астравы Ару славяцца рэдкімі птушкамі. Іх насяляюць драўняныя кенгуру, казуары, райскія птушкі, чарапахі, яшчаркі і г. д.

Гісторыя

Астравы Ару маглі быць населены продкамі сучасных папуасаў і абарыгенаў Аўстраліі ўжо 40 тысяч гадоў таму. Пазней Ару былі заняты аўстранезійцамі. Дакладны час прыходу аўстранезійцаў не вядомы. Гэта магло здарыца ў 2 - 1 тысячагоддзях да н. э. або толькі ў 1 тысячагоддзі н. э. Ускосным сведчаннем апошняга меркавання з’яўляецца частковае выміранне мясцовых відаў жывёл ў дадзены перыяд. У выніку на астравах склалася 14 этна-моўных груп, блізкіх да народаў Малукскіх астравоў і Тымора.

Сталыя кантакты абарыгенаў астравоў Ару з еўрапейцамі, а таксама мараходамі Вялікіх Зондскіх астравоў пачаліся толькі ў XVI ст. Адсюль вывозілі жэмчуг, пер’е райскіх птушак, малюскаў і чарапахавыя панцыры, якія мелі высокі кошт у Кітаі. У XVII ст. манаполія ў гандлі з астравіцянамі паступова перайшла да прадстаўнікоў Нідэрландаў. Галандцы стваралі на Ару камерцыйныя плантацыі, куды ўвозілі ў якасці рабоў або рабочых папуасаў з Новай Гвінеі і тубыльцаў Малукскіх астравоў, што ў выніку паўплывала на развіццё мясцовай культуры.

У 1857 г. астравы Ару наведаў Альфрэд Расэл Уолес.

У 1955 г. архіпелаг быў далучаны да Інданезіі.

У 2014 - 2015 гг. на астравах Ару адбываліся масавыя хваляванні супраць вытворцаў цукровага трыснягу, якія планавалі пашырыць плантацыі за лік амаль паловы лясных тэрыторый. Выступленні мясцовых жыхароў былі падтрыманы грамадскімі палітычнымі і экалагічнымі арганізацыямі ў самой Інданезіі і за яе межамі.

Кіраванне

Астравы Ару складаюць асобную адміністрацыйную вобласць з цэнтрам у вёсцы Доба ў складзе інданезійскай правінцыі Малуку. Яна падзяляецца на 7 раёнаў.

Эканоміка

Традыцыйнымі галінамі эканомікі астравоў Ару з’яўляюцца сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, вырошчванне і лоў жэмчугу, рыбалоўства. У 2013 г. агульны ВУП склаў амаль 376 млрд інданезійскіх рупій.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты