wd wp Пошук:

Казуары

Казуары (Casuarius) — сямейства бескілявых птушак атрада казуарападобных. 3 віды. Пашыраны ў лясах Аўстраліі і блізкіх да яе астравоў.

Вышыня да 1,8 м, маса да 90 км. Пер’е рассуканае, чорнае. Дзюба сціснутая з бакоў. На галаве шлеманосага казуара рагавы выраст, які засцерагае ад шыпоў і калючак у час бегу. Крылы рудыментарныя. Ногі трохпальцыя, моцныя, унутраны палец з вострым кіпцюром для абароны. Бегаюць хутка, да 40 км/гадз., хутка плаваюць.

Кормяцца пладамі, насеннем, насякомымі.

Манагамы. Нясуць 3-8 яец. Наседжвае самец.

Знаходзяцца пад аховай.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бескілявыя