wd wp Пошук:

Арафурскае мора

Арафу́рскае мора(англ.: Arafura Sea, індан.: Laut Arafura) — мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна (па іншых дадзеных адносіцца да Ціхага акіяну) паміж Аўстраліяй і астравамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінея. З усходу, праз праліў Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Серам, з поўдня з залівам Карпентарыя.

Большая частка дна мора — гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сейсмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора з’яўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны. У мора ўпадае рака Дыгул[1].

Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).

Зноскі

  1. Дигул // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Моры Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Арафурскае мора