wd wp Пошук:

Райскія птушкі

Ра́йскія пту́шкі (лац.: Paradisaeidae) — сямейства птушак, якія адносяцца да атрада вераб’інападобных.

Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з металічным адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некаторых доўгая, загнутая.

Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усходняй і Паўночнай Аўстраліі. Усяго 45 відаў, 38 з якіх сустракаюцца толькі на Новай Гвінеі і дробных прылеглых астравах. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Болышсць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.

Сваякамі райскіх птушак з’яўляюцца альтанкавыя птушкі (Ptilonorhynchidae), яшчэ адно сямейства падобных птушак. Класіфікацыя Сіблі — Алквіста (1990) уключае райскіх птушак як падсямейства ў сямейства крумкачовых[2].

Зноскі

  1. 1 2 Сістэматыка і сінанімія (англ.) . BioLib. Праверана 25 студзеня 2011.
  2. Sibley C. G., Ahlquist J. Phylogeny and classification of birds. — New Haven: Yale University Press, 1990.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Птушкі Акіяніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Райскія птушкі
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара