wd wp Пошук:

Яшчаркі

Яшчаркі (Lacertilia, раней Sauria) — падатрад лускаватых класа паўзуноў.

Апісанне

Падатряд яшчарак не з’яўляецца біялагічна дакладна вызначанай катэгорыяй, а ўключае ў сябе ўсе тыя віды, якія не адносяцца да іншых двух падатрадаў лускаватых — змей і двуходак. Змеі, імаверна, з’яўляюцца нашчадкамі вараноідных яшчарак і па біялагічных прынцыпах таксама могуць лічыцца яшчаркамі, але ўмоўна вылучаюцца ў асобны падатрад. Усяго налічваецца звыш 4300 відаў яшчарак.

Даўжыня ад 3,5 см (некаторыя геконы) да 3,7 м, маса да 150 кг (вараны). Тулава валькаватае або цыліндрычнае, рознай афарбоўкі. Большасць мае развітыя канечнасці, у некаторых яны слаба развітыя або іх няма. Цела ўкрыта лускавінкамі ці іншымі рагавымі ўтварэннямі. Многія віды здольныя да аўтатаміі хваста.

Пашырэнне

З’явіліся ў трыясе.

Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды. Большасць вядзе наземны спосаб жыцця; некаторыя жывуць у глебе, закопваюцца ў пясок (круглагалоўкі і інш.), на дрэвах, скалах; марская яшчарка жыве каля лініі прыбою і часта заходзіць у ваду. Некаторыя водзяцца толькі ў стэпавых і пустынных зонах Зямлі. На Беларусі 3 віды: вераценніца ломкая, яшчарка жывародная і яшчарка порсткая.

Класіфікацыя

Падатрад яшчарак падзяляюць на 5 інфраатрадаў (геконападобныя, ігуанападобныя, сцынкападобныя, вераценніцападобныя, варанападобныя), якія аб’ядноўваюць 20 сямействаў. Паводле розных ацэнак, агульная колькасць вядомых зараз відаў яшчарак больш за 4 тыс., спецыялісты таксама лічаць, што да цяперашняга часу апісана менш як 80 % відаў. Гэта найбольш шматлікая група сучасных рэптылій, вельмі пашыраная на зямным шары. Напрыклад, геконавыя (Gekkonidae) налічваюць больш за 600 відаў, агамы (Agamidae) — больш за 300 відаў, сцынкавыя (Scincidae) — каля 700 відаў.

Асаблівасці біялогіі

Яшчаркі ў асноным яйцакладныя, ёсць яйца- і жывародныя. Некаторым уласцівы партэнагенез. Адкладваюць да 35 яец. Кормяцца беспазваночнымі, пераважна насякомымі, зрэдку дробнымі пазваночнымі; радзей расліннаедныя або ўсёедныя.

Мяса некаторых вялікіх яшчарак ядомае, скура ідзе на вырабы. Некаторыя віды ядавітыя.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Жывёлы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Яшчаркі