wd wp Пошук:

Апанас Андрэевіч Ахрэм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ахрэм. Апанас Андрэевіч Ахрэм (8 лютага 1914, в. Урэчча, Вілейскі раён — 5 сакавіка 2010) — беларускі савецкі хімік-біяарганік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1970), доктар хімічных навук (1960), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут ў 1934 годзе. У 1961—1962 гадах А. А. Ахрэм працаваў у Гарвардскім і Стэнфардскім універсітэтах у лабараторыях пад кіраўніцтвам такіх выбітных хімікаў, як будучы нобелеўскі лаўрэат Р. Б. Вудвард і прафесар К. Джэрасі[2]. У 1963—1972 гадах загадчык лабараторыі хіміі картыкастэроідаў(руск.) бел. Інстытута арганічнай хіміі АН БССР. У 1974—1988 гадах дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1988 года — Ганаровы дырэктар. Член Прэзідыума Акадэміі навук БССР з 1973[1] года.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій і 100 вынаходніцтваў[3].

Навуковыя даследаванні па біяарганічнай хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў рэакцыю гетэраанеліравання, рэакцыю хлорангідрыда ацэтыльсаліцылавай кіслаты з цукрамі, нуклеазідамі і нуклеатыдаў, стэрэаспецыфічную перагрупоўку стэроідных гліцыдолаў пад дзеяннем грыньяраўскага рэагента; з’ява рухомасці падвойных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях (1975)[1].

Галоўны рэдактар ​​часопіса «Известия АН БССР. Серия химических наук» з 1972[1] года.

Асноўныя працы

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР 1988 за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі, арганізацыю доследнай вытворчасці і ўкараненне ў практыку аховы здароўя радыёдыягнастычных набораў[3].

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1976), «Знак Пашаны» (1952), Айчыннай вайны I ступені (1945), Айчыннай вайны II ступені (1944, 1985), Чырвонай Зоркі (1943), медалямі[3], ордэнам Пашаны (2004).

Ушанаванне памяці

17 кастрычніка 2014 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі прайшла канферэнцыя да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Ахрэма. Адкрыта памятная дошка навукоўцу[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ахрем Афанасий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  2. Afanasii A. Akhrem (on his birthday and his 70th year of scientific activity) (англ.)
  3. 1 2 3 Академик АХРЕМ Афанасий Андреевич (руск.)
  4. У адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт Вілейскага краязнаўчага музея

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»