wd wp Пошук:

Фёдар Адамавіч Лахвіч

Фёдар Адамавіч Лахвіч (нар. 12 красавіка 1945, в. Грабава, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1991).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). У 1967—1971 гадах стажор-даследчык, аспірант Інстытута арганічнай хіміі імя Зялінскага АН СССР. У 1971—1974 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, у 1974—1989 гадах загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР, з 1989 г. загадчык лабараторыі. У 1997—2002 гадах галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 года адначасова выконваючы абавязкі дырэктара, з 2002 года дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, у 2002—2004 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі. З 2005 года дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова з 2008 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогія».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне хіміі прыродных біялагічна актыўных злучэнняў і іх аналагаў. Аўтар больш за 700 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфіі, 90 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы

Прэміі і ўзнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»