wd wp Пошук:

Уладзімір Янокавіч Агабекаў

Уладзімір Янокавіч Агабекаў (нар. 19 студзеня 1940, г. Грозны, Расія) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. З 1996), доктар хімічных навук (1981), прафесар (1987). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).

Біяграфія

Скончыў Грозненскі нафтавы інстытут (1963).

У 1963—1969 гадах стажор-даследчык, аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1985—1987 гадах загадчык лабараторыі, з 1988 года загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1999 года дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «Ветэран працы» (1994), Францыска Скарыны (2000).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па фізічнай хіміі. Адкрыў новую рэакцыю аксіду вугляроду з пераксіднымі радыкаламі ў вадкай фазе з утварэннем дыяксіду вугляроду. Устанавіў, эксперыментальна пацвердзіў і колькасна ахарактарызаваў мультдыпольнае ўзаемадзеянне ансамбля палярных груп, якое аказвае істотны ўплыў на рэакцыйную здольнасць кіслародзістых злучэнняў. Распрацаваў уніфікаваную методыку тэсціравання разнастайных класаў радыкальных ініцыятараў, новыя метады і каталітычныя сістэмы для атрымання шэрагу каштоўных кіслародзістых злучэнняў (двухатамных фенолаў і сінтэтычных тлустых кіслот). Устанавіў узаемасувязь паміж хімічнай структурай арганічных злучэнняў і механізмам фарміравання адпаведных тонкаплёначных матэрыялаў, іх фізіка-хімічнымі характарыстыкамі, уласцівасцямі і пераўтварэннямі пад уплывам разнастайных выпраменьванняў, спецыфіку працякання радыкальных рэакцый пры пераходзе ад вадкай фазы да парашкоў і плёнак. Адкрыў уласны парамагнетызм нізкамалекулярных фарбавальнікаў у тонкаплёначным стане і даў тлумачэнне яго прыроды. Стварыў метады фарміравання на цвёрдай паверхні мона- і мультымалекулярных плёнак (плёнкі Ленгмюра-Бладжэт) з індывідуальных арганічных злучэнняў і іх кампазіцый, вывучыў марфалогію паверхні. Распрацаваў прынцыпова новыя фота- і электранарэзісты для працэсаў сухой вакуумнай літаграфіі, кантрастуючыя пакрыцці для прамысловай тэхналогіі вытворчасці вялікіх інтэгральных схем, высокаадчувальныя арганічныя матэрыялы для кантролю дэфектнасці металічных вырабаў электраразрадным спосабам. Стварыў паляроідныя плёнкі прасветнага, паўпрасветнага і адлюстравальнага тыпаў, распрацаваў тэхналогіі іх атрымання для вадкакрышталёвых устройстваў адлюстравання інфармацыі. Распрацаваў тэхналагічныя працэсы фарміравання арыентуючага пакрыцця для твіст-нематычных і супер-твіст-нематычных вадкакрышталёвых устройстваў, атрымання аптычна адбельваючых рэчываў для палімерных матэрыялаў, змазачна-ахаладжальных вадкасцей для металаапрацоўкі, клеявых кампазіцый разнастайнага функцыянальнага прызначэння і інш.

Аўтар 900 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, адна з якіх перавыдадзена ў ЗША, 110 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. АГАБЕКАЎ Уладзімір Янокавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грозным
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня