wd wp Пошук:

Стэроіды

Малекула папярэдніка ўсіх прыродных стэроідаў ланастэрола.

Стэроіды — рэчывы жывёльнага ці радзей расліннага паходжання, якія валодаюць высокай біялагічнай актыўнасцю. Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасцю будовы стэроідаў з’яўляецца наяўнасць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сістэмы гонана (ранейшая назва - стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алкільныя і некаторыя функцыянальныя групы - гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.

У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізіялагічных функцый арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Стэроіды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Арганічная хімія