wd wp Пошук:

Карл Джэрасі

Карл Джэрасі (ням.: Carl Djerassi, англ.: Carl Djerassi; 29 кастрычніка 1923, Вена, Аўстрыя — 30 студзеня 2015, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны-хімік, пісьменнік, публіцыст, драматург. Першы лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі, уладальнік Нацыянальнага навуковага медаля ЗША і Нацыянальнага медаля ЗША ў галіне тэхналогій і інавацый, а таксама больш за 20 розных навуковых медалёў і прэмій, носьбіт 32 ступеняў ганаровага доктара ад універсітэтаў з усіх канцоў Зямлі. Камандор ордэнаў «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» і «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай».

З сям’і балгарскага дэрматолага і аўстрыйскага дантыста. Пасля аншлюсу бег з маці ў Лондан, а затым у Сафію да бацькі. Паступіў у Амерыканскі каледж, дзе вывучыў англійскую мову, а ў 1939 годзе прыехаў разам з маці ў Нью-Ёрк. Па пратэкцыі Элеаноры Рузвельт паступіў у каледж, затым у іншы, а потым і ў трэці, які скончыў у 1942 годзе. Працаваў у кампаніі «Ciba», дзе браў удзел у распрацоўцы антыгістамінных прэпаратаў. У 1945 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне хіміі ад Вісконсінскага універсітэта ў Мадысане, і тады ж атрымаў амерыканскае грамадзянства. Зноў паступіў на працу ў «Ciba», а ў 1949 годзе перайшоў у «Syntex», атрымаўшы пасаду намесніка дырэктара па даследаваннях. Займаўся працай над сінтэзам картызону на аснове даступнага ямса. У 1951 годзе разам з Джорджам Розенкранцам і Луісам Мірамонтэсам сінтэзаваў нарэтыстэрон, аналаг гармонаў прогестынаў, якія абараняюць жанчын ад авуляцыі падчас цяжарнасці ў якасці натуральнага супрацьзачаткавага сродку. Запатэнтаваўшы разам з калегамі сваё адкрыццё, Джэрасі стаў адным з вынаходнікаў аральных кантрацэптываў, а інакш — асновы першых у свеце супрацьзачаткавых таблетак. Наступныя даследаванні Грэгары Пінкуса і Джона Рока прывялі да адабрэння таблетак у якасці медыкаментаў і першым продажам у ЗША, што паклала пачатак сэксуальнай рэвалюцыі. У наступныя гады Джэрасі стаў вядомы працамі аб выкарыстанні фізічных метадаў у арганічнай хіміі, аб вывучэнні працэсу біясінтэзу, па даследаванні структуры стэроідаў, алкалоідаў, антыбіётыкаў, ліпідаў і тэрпеноідаў, якім прысвяціў некалькі манаграфій і больш за тысячу артыкулаў. Акрамя гэтага, працаваў над прымяненнем штучнага інтэлекту ў медыка-біялагічных даследаваннях, распрацоўваў сродкі па барацьбе з насякомымі-шкоднікамі. Таксама займаўся літаратурнай і выкладчыцкай дзейнасцю.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119064138 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119064138 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://www.theguardian.com/us-news/2015/feb/01/carl-djerassi-chemist-considered-father-of-birth-control-pill-dies-at-age-91-0
  5. Carl Djerassi // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Carl Djerassi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119064138 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  8. http://www.bbc.co.uk/radio4/features/desert-island-discs/castaway/7cc98ea7
  9. http://www.independent.co.uk/life-style/health-and-wellbeing/features/how-britain-learnt-to-love-the-pill-1099148.html
  10. http://www.telegraph.co.uk/culture/books/3619243/Diane-Middlebrook.html
  11. http://www.bbc.co.uk/programmes/b01mtr6w
  12. http://www.telegraph.co.uk/men/active/mens-health/11244229/Why-there-wont-be-a-male-pill-any-time-soon.html
  13. https://www.ae-info.org/ae/User/Djerassi_Carl
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Францыска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Францыске
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па хіміі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Прыстлі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Уэйна