wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Лесніковіч

Анатоль Іванавіч Лесніковіч (3 красавіка 1941 — 5 лютага 2019) — беларускі фізікахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; член-карэспандэнт з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 3 красавіка 1941 года ў саўгасе «Рачкавічы» Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

Закончыў БДУ (1965). У 1966—1978 гг. — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Белдзяржуніверсітэта, у 1979—1990 гг. — загадчык лабараторыі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. У 1990—1996 гг. прарэктар Белдзяржуніверсітэта, у 1997—2000 гг. — першы намеснік старшыні ВАК Беларусі, у 2000—2002 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. З 2002 г. — віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, адначасова загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта. У 2004—2008 гг. — намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З 2008 г. — загадчык кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Распрацаваў метады ізапараметрычных суадносін і рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некаторых складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Вывучыў механізм тэрмічнага раскладання кампанентаў сумесевых цвёрдых ракетных паліваў, у т.л. сінтэзаваных, а таксама працэсаў тэрмапераўтварэнняў гэтых паліваў і іншых практычна важных кампазіцыйных матэрыялаў на палімернай аснове. Выявіў размерны эфект у рэгуляванні хуткасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння, што дазволіла атрымаць новыя рэгулятары для разнастайных гаручых сістэм. Устанавіў заканамернасці, якія дазваляюць ацаніць межы рэгулявання хуткасці гарэння, ціск, пры якім каталітычны эфект змяняецца на інгібіруючы. Выявіў і вывучыў з’яву вадкаполымнага гарэння, а таксама злучэнні, здольныя да самараспаўсюджвальнага высокатэмпературнага раскладання — асобай форме гарэння, на аснове якіх прапанаваў хімічныя генератары кіслароду, азоту, хлору. Абгрунтаваў хімічную інжынерыю як навуку аб канструяванні хімічнымі метадамі сістэм з нана- і мікраразмерных элементаў і распрацаваў шэраг такіх сістэм.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, вучэбнага дапаможніка, больш за 60 вынаходніцтваў.

Навуковыя працы

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага