wd wp Пошук:

Мікалай Паўлавіч Круцько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Круцько. Мікалай Паўлавіч Круцько (нар. 20 мая 1949, в. Ляскавічы, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1991), прафесар (2003).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971).

У 1971—1981 гадах інжынер, старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. У 1981—1993 гадах старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, з 1993 года дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі.

У 2004—2010 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, адначасова з 2008 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічныя прадукты і тэхналогіі»[1].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2004). Удастоены звання Заслужаны дзеяч навукі (2014).

Навуковая дзейнасць

Узначальвае навуковую школу па калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механіцы. Ім развіты ўяўленні аб злучным, флакуліруючым і гідрафабізіруючым дзеяннем нафтавых, палімерных і павярхоўна-актыўных мадыфікатараў ў дысперсіях соляў і мінералаў, усталяваны механізм іх уздзеяння на фарміраванне кандэнсацыйна-крышталізацыйнай структуры полікрышталяў шчолачных галагенідаў. Вынікі даследавання ляглі ў аснову распрацоўкі новых тэхналогій вытворчасці і прымянення мінеральных угнаенняў на ААТ «Беларуськалій».

Даследаваў кінэтыку і механізм каталітычнага распаду вуглевадародаў, прапанаваў новыя эфектыўныя каталітычныя сістэмы, якія павышаюць выхад нізкамалекулярных алефінаў у працэсе піролізу вуглевадароднай сыравіны. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны навуковыя асновы атрымання катыённых бітумных эмульсій, што забяспечыла шырокае ўкараненне ў Беларусі энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці і прымянення новых матэрыялаў для рамонту і ўтрымання дарог.

Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 87 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. КРУЦЬКО Мікалай Паўлавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізікахімікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Фізікахімікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»