wd wp Пошук:

Уладзімір Сямёнавіч Камароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камароў. Уладзімір Сямёнавіч Камаро́ў[1] (29 студзеня 1923 — 15 красавіка 2018) — вучоны ў галіне калоіднай хіміі, доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972), акадэмік Акадэміі навук БССР (1980), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Княжыцы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і падаў дакументы на паступленне ў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію[2]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. У 1952 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны ў аспірантуру пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[2]. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмадынаміка набухання высокапалімерных бінарных сістэм — са станоўчым і адмоўным адхіленнем ад закона Рауля»[2]. З 1956 года працаваў у акадэміі навук БССР. У 1964—1966 гадах на пасадзе намесніка дырэктара, з 1966 года — загадчыка лабараторыі, у 1969—1993 гадах — дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі. Адначасова ў 1982—1992 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук. З 1994 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы У. С. Камарова па даследаванню адсарбентаў, стварэнню новых каталізатараў. Прапанаваў новыя метады актывацыі глін. Устанавіў сувязь паміж структурай сінтэзаваных адсарбентаў і прыродай інтэрміцэлярнай вадкасці. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады атрымання механічна трывалых порыстых носьбітаў для каталізатараў высокатэмпературных працэсаў, а таксама спосабы атрымання каталізатараў крэкінгу, ізамерызацыі, сінтэзу аміяку, у тым ліку на аснове прыродных алюмасілікатаў. Вывучаў тэрмадынаміку набракання палімераў у бінарных асяроддзях і размеркаванне кампанентаў асяроддзя паміж растворам і палімерам і інш.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і шэрагу вынаходстваў[3].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 Яўген Церахаў Разведчык з Кнігі вялікіх хімікаў
  3. 1 2 Памяці вучонага: КАМАРОЎ Уладзімір Сямёнавіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў