wd wp Пошук:

Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў

Уладзі́мір Па́ўлавіч Сухаве́рхаў (3 снежня 1908, Екацярынаслаў4 мая 1977) — беларускі жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).

Канверт «100 год са дня нараджэння У. П. Сухаверхава»

Біяграфія

У 1926—1930 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у вёсцы БеразянкаПухавіцкім раёне) і разам з мастаком Соф’яй Лі дапамагаў партызанам і падпольшчыкам Мар’інай Горкі[1].

З 1945 года ў Беларускім саюзе мастакоў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. Сурыкава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1954), у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1954—1977). У 1954—1956 гг. старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.

Памёр 4 мая 1977 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Дачка — Наталля Сухаверхава, мастак у галіне ДПМ.

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускім музеі гісторыі і культуры.

Памяць

3 снежня 2008 г. да 100-годдзя з дня нараджэння У. П. Сухаверхава Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уведзены ў абарачэнне РУП «Белпошта» канверт з арыгінальнай паштовай маркай[2]

Зноскі

  1. Партызанскі рух(недаступная спасылка)/ Сайт Марьина Горка on-line Архівавана 30 сакавіка 2010.
  2. 100 лет со дня рождения Суховерхова В. П.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта