wd wp Пошук:

Харужынцы

Хару́жынцы[1] (трансліт.: Charužyncy, руск.: Хоружинцы) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

Харужынцы і Янка Купала

Асноўны артыкул: Акопы Непадалёк Харужынцаў раней быў хутар Акопы, у якім на працягу амаль 20 гадоў жыла і працавала маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч. Акопы лічуць творчай калыскай беларускага песняра, месцам, дзе адкрыўся ягоны геній[2]. У хутары Ляўшова (на тэрыторыі сённяшніх Харужынцаў) жыла сястра Янкі Купалы Марыя[3]. Купала часта бываў у Харужынцах.

" Раней тут жыло многа засцянковай шляхты, часта наладжваліся кірмашы. Прыязджаючы да маці, Янка не прамінаў выпадку, каб не прыйсці сюды, не паслухаць, аб чым гавораць людзі. Пры ім заўсёды былі папера і аловак. Пачуе што-небудзь цікавае — і абавязкова запіша. Іншы раз ён хадзіў на поле да жней або ехаў на начлег… Назіранні над жыццём харужанцаў далі маладому Купалу цікавы матэрыял. Напісаная ім п’еса «Паўлінка» ўзята з жыцця маіх аднавяскоўцаў, яе дзеючыя асобы — гэта людзі, якіх я ведаў асабіста…
Жыхар Харужанцаў Ф. Сліжук. Успаміны пра Янку Купалу[4]
"

У Харужынцах на тэрыторыі колішняга хутара Міхалішкі ў 1991 годзе была пабудаваная хата, у якой знаходзіцца гістарычная (літаратурна-мастацкая) частка філіяла «Акопы» Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Кавалевіч Дыяна. «Акопы» філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы / Буклет. — Мн., 1998.
  3. Чырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы — Мн.: «Універсітэцкае», 2002. — С. 28.
  4. Успаміны пра Янку Купалу.— Мн., 1982. — С.27.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Янушкавіцкі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Лагойскага раёна