wd wp Пошук:

Сымон-музыка

«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 19111925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

У творы аўтар разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народа[1][2]. Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага працоўнага сялянства[3]. Паэма ёсць жывой серыяй адбіткаў беларускай сялянскай псіхікі і адлюстраваннем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцці народа[4].

Гісторыя

Урывак з паэмы. Аўтограф Я. Коласа. 1952 г.

Задума напісаць паэму ўзнікла ў Я. Коласа падчас знаходжання ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасля выхаду паэта з Мінскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма з’явілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сцяг» у 1921 годзе[4].

Згодна з паведамленнямі друку, у 1923 Якуб Колас звярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сведчыць таксама і аўтабіяграфія[5]. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 годзе, аднак падчасе вяртання дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены[3]. Тым не менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў маі 1925[4].

У мастацтве

Памятная манета Нацбанка Беларусі, 2005

Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968)[6], Віктарам Александровічам (1986)[7], Міхаілам Барздыкам (2001)[8], Барысам Заборавым (1972)[9], Мікалаем Селяшчуком (1990)[10], Уладзімірам Шоўкам (2002)[11], Галінай Шапялевіч [12].

На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзвюх дзеях[13].

Зноскі

  1. Колас Якуб // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. — ISBN 985-11-0108-7.
  2. Колас Якуб // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
  3. 1 2 Колас Я. Сымон-музыка. Паэма. Факсімільнае выданне. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012.
  4. 1 2 3 Колас Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6. Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Мн., Маст. літ., 1974. С. 489—491. — 624 с.
  5. Вялікі пясняр беларускага народа, выд. АН БССР, Мінск, 1959.
  6. Агунович Эдуард Константинович Архівавана 23 ліпеня 2012.
  7. Александрович Виктор Францевич Архівавана 23 ліпеня 2012.
  8. Борздыко Михаил Федорович Архівавана 23 ліпеня 2012.
  9. Заборов Борис Абрамович Архівавана 23 ліпеня 2012.
  10. Селещук Николай Михайлович Архівавана 25 сакавіка 2015.
  11. Шолк Владимир Исаакович Архівавана 23 ліпеня 2012.
  12. Шепелевич Галина Вячеславовна
  13. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 1 ліпеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Творы 1925 года
Якуб Колас
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Паэмы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных