wd wp Пошук:

Чамярыскі сельсавет

Чамяры́скі сельсавет (руск.: Чемерисский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Чамярысы.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Хракавіцкага (Старахракавіцкага) сельсавета.

15 жніўня 1974 года цэнтр Хракавіцкага сельсавета перанесены ў вёску Чамярысы, сельсавет перайменаваны ў Чамярыскі[2]. 26 сакавіка 1987 года з Чамярыскага сельсавета ў склад Савіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі і Ленінскі)[3]. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлак Брацкі[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дублінскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Валахоўшчына, Глухавічы, Дублін, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Спярыжжа, Старыя Юркавічы, Ясяні, пасёлкі Дубраўка і Ленінец)[5]. 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя вёскі Глухавічы, Ільічы, Казялужцы, Нудзічы, Рафалаў, Спярыжжа і Ясяні[6]. 1 снежня 2009 года ў склад да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хракавіцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Грушнае, Двор-Савічы, Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Просмычы, Савічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі, Ленінскі), а 5 населеных пунктаў (вёскі Валахоўшчына, Дублін, Старыя Юркавічы, пасёлкі Дубраўка і Ленінец) перададзены ў склад Малажынскага сельсавета[7]. 28 кастрычніка 2014 года скасавана вёска Новыя Хракавічы (далучана да вёскі Старыя Хракавічы)[8].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 754 чалавекі[9], з іх 92,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,9 % — украінцы, 1,1 % — малдаване[10].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Брагінскага райвыканкама (руск.)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  6. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  8. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 21 Об упразднении деревни Новые Храковичи Брагинского района
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1974 годзе
Катэгорыя·Чамярыскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе