wd wp Пошук:

Новыя Хракавічы

Но́выя Хракаві́чы[1] (трансліт.: Novyja Chrakavičy, руск.: Новые Храковичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2]. Скасавана 28 кастрычніка 2014 года (далучана да вёскі Старыя Хракавічы)[3].

Геаграфія

Размяшчэнне

За 16 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з блізкай да шыротнай, амаль прасталінейнай вуліцы з завулкамі, забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана ў 2-й палове XIX стагоддзя, калі перасяленцы з вёска Хракавічы заснавалі тут вёску Новыя Хракавічы, а сяло Хракавічы стала звацца Старыя Хракавічы. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дняпровец», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́выя Храко́вічы
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
  3. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 21 Об упразднении деревни Новые Храковичи Брагинского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта