wd wp Пошук:

Новая Грэбля

Но́вая Грэ́бля[1] (трансліт.: Novaja Hreblia, руск.: Новая Гребля) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні і захадзе пойма ракі Брагінка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе КамарынХойнікі. Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас “Новая Грэбля”, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 90 мясцовых жыхароў, у памяць пра якія ў 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгасу імя В. І. Чапаева (цэнтр - вёска Старыя Хракавічы).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Чамярыскі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта