wd wp Пошук:

Рафалаў

Рафа́лаў[1] (трансліт.: Rafalaŭ, руск.: Рафалов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Геаграфія

За 9 км на паўднёвы захад ад Брагіна, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 128 км ад Гомеля.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні З 1873 года большасць земляў была ў валоданні купца 1-й гільдыі Канапліна. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарскі шлях», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (34 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[2]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[3].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  3. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы