wd wp Пошук:

Валахоўшчына

Валахо́ўшчына[1] (трансліт.: Valachoŭščyna, руск.: Волоховщина) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 7 км на поўнач ад Брагіна, 36 км (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 126 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.

Планоўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Брагінскай воласці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Т. Г. Шаўчэнка, працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).

Да 2005 года Валахоўшчына ўваходзіла ў склад Спярыжскага сельсавета, які ў тым годзе быў перайменаваны ў Дублінскі[2]. 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Валахоўшчына увайшла ў склад Чамярыскага сельсавета[3], а ў 2009 годзе была перададзена ў склад Малажынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. №159 “О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района” (руск.)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Малажынскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных