wd wp Пошук:

Просмычы

Про́смычы[1] (трансліт.: Prosmyčy, руск.: Просмычи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на поўдзень ад Брагіна, 45 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Брагінка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (уздоўж ракі), забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася школа граматы.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Просмыцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкага, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскага акруг. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя В. І. Чапаева, працавалі 2 вятракі (адзін з 1913 года). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Ёсць бібліятэка.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чамярыскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна