wd wp Пошук:

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная вайсковая арганізацыя Беларусі. Мае на мэце абарону праў грамадзян, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Беларусі ад злачынных замахаў.

Гісторыя

3 чэрвеня 1993 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс змяненняў і рэфармавання войскаў. У 1994 годзе ў склад унутраных войскаў былі ўключаныя штабы грамадзянскай абароны. 8 лістапада 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 451-38 былі зацверджаны арганізацыйная структура і дыслакацыя ўнутраных войскаў.

22 кастрычніка 2001 года быў падпісаны Указ № 601 «Аб заснаванні нагруднага знака ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу».

У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закона «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

У 2020 годзе пад камандаваннем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было здзейсненае беспрэцэдэнтна жорсткае здушэнне мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.

Мэты і задачы

Дзейнасць рэгулюецца Законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XII «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». Перад унутранымі войскамі МУС Беларусі пастаўлены наступныя мэты і задачы:

Склад войска

Вольнае войска каля 12 тысяч чалавек. Структура:

Камандуючыя

Начальнікі штаба

Міжнародныя санкцыі

У выніку выбараў і пратэстаў Беларусі ў 2020 годзе некаторыя кіраўнікі ўнутраных войскаў трапілі пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 года у Чорны спіс Еўрасаюза ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку і яго намесніка Хазалбека Атабекава[1][2], 17 снежня — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[3], 21 чэрвеня 2021 года — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[4]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[5] і Швейцарыя[6]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка і Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны спіс Канады[7][8] і спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10]. 21 чэрвеня 2021 года пад санкцыі ЗША трапілі і самі ўнутраныя войскі[10].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus(англ.)  (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  2. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс(бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  3. Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі(бел. (тар.)) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
  4. Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?(руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  5. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  6. Searching for subjects of sanctions
  7. Backgrounder: Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.} (29 верасня 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  8. Backgrounder ­­­­– Sanctions related to Belarus(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.} (21 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  9. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  10. 1 2 Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь