wd wp Пошук:

Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдукевіч. Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (19 студзеня 1953, пас. Бягомль, Бягомльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пас. Бягомль Бягомльскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (г. Масква), камандна-штабная аператыўна-тактычная, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (г. Масква), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр.

Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах, намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь.

З 1979 па 1982 год праходзіў службу на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.

У 20122016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У 20162019 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» II і III ступені, дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае траіх дзяцей. Пражывае ў г. Заслаўе Мінскага раёна.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1953 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Нарадзіліся 19 студзеня
Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Генерал-маёры (Беларусь)
Выпускнікі Шацкай сярэдняй школы
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Ваенныя Беларусі
Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Нарадзіліся ў Бягомлі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Асобы
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі