wd wp Пошук:

Надзвычайнае становішча

Надзвычайнае становішча — асаблівы прававы рэжым дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання(руск.) бел., прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, які ўводзіцца ў краіне ці асобных яе раёнах для абароны ад знешняй ці ўнутранай пагрозы, падтрымання грамадскага парадку. Магчымасць увядзення звычайна прадугледжваецца канстытуцыяй[1].

Рэжым надзвычайнага становішча прадугледжвае абмежаванне правоў і свабод грамадзян, юрыдычных асоб, а таксама ўскладанне на іх дадатковых абавязкаў. Уводзіцца ў выпадку стыхійнага бедства, тэхналагічнага здарэння, узброенага сутыкнення і грамадскага беспарадку[2].

Танкі перагарадзілі дарогу ў Каіры падчас надзвычайнага становішча (Егіпецкая рэвалюцыя 2011 года)

Беларусь

24 чэрвеня 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 117-З «Аб надзвычайным становішчы». Паводле 1-га артыкула Закона, надзвычайнае становішча азначае часовы прававы парадак дзейнасці ўстаноў і службовых асоб, што дапускае прыпыненне правоў і свабод асоб і ўстаноў і ўскладанне дадатковых абавязкаў на іх. Паводле 3-га артыкула, падставай для яго ўвядзення служыць:

У выпадку бедства падставай бывае тэхнагеннае здарэнне і прыроднае (стыхійнае) бедства, у тым ліку экалагічнае: эпідэмія і эпізаотыя. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўказам прэзідэнта Беларусі з унясеннем яго ў 3-дзённы тэрмін на зацвярджэнне Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Указ страчвае сілу, калі Савет Рэспублікі зацвярджае яго меншасцю галасоў ад свайго поўнага складу. Паводле 9-га артыкула, «Тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не можа перавышаць 30 содняў, а ўводзімага ў яе асобных мясцовасцях, — 60 содняў». Для падаўжэння яго тэрміна дзеяння патрабуецца новы ўказ прэзідэнта[3].

Захады

Паводле 11-га артыкула Закона 2002 г. «Аб надзвычайным становішчы», указ прэзідэнта Беларусі можа прадугледжваць у якасці захадаў:

Пры бедстве таксама могуць прадугледжвацца:

Пры гвалце могуць прадугледзіць:

Паводле 14-га артыкула, на час надзвычайнага становішча адкладаюцца выбары і рэферэндум. 14-м артыкулам таксама дапускаецца скасаванне з боку прэзідэнта Беларусі заканадаўства ўстаноў дзяржаўнага кіравання. Для забяспячэння парадку надзвычайнага становішча выкарыстоўваюць сілы і сродкі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўнутраныя войскі, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Таксама могуць прыцягнуць Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь і памежныя войскі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Паводле 24-га артыкула, прыцягнутым да выратавальнай працы грамадзянам выплочваецца заробак. Урад Беларусі пакрывае пацярпелым грамадзянам маёмасную шкоду і дае жыллё[3].

Гісторыя

У СССР надзвычайнае становішча абвяшчалі падчас міжэтнічных хваляванняў у Азербайджанскай (Карабахская вайна), Армянскай і Узбекскай ССР[1].

Зноскі

  1. 1 2 Надзвычайнае становішча // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / гал.рэд. Сяргей Кузьмін. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. — С. 329. — 636 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-087-4.
  2. Генадзь Маслыка. Надзвычайнае становішча // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 119. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5.
  3. 1 2 3 4 5 6 А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб надзвычайным становішчы» // Звязда : газета. — 6 ліпеня 2002. — № 157-158 (24536-24537). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітычныя працэсы
Катэгорыя·Канстытуцыйнае права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай