wd wp Пошук:

3-я асобная Чырвонасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння

3-я асобная Чырвонасцяжная брыгада спецыяльнага прызначэння — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў МУС РБ.

Гісторыя

У лістападзе 1989 года ў Мінску была створана вучэнбная рота спецыяльнага прызначэння[1]. У студзені 1993 года вучэбная рота спецыяльнага прызначэння была пераўтворана ў 5-ы асобны Чырванасцяжны батальён спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў. У лістападзе 1994-га года, у сувязі з перападпарадкаваннем Міністэрству ўнутраных спраў і перадачай у склад унутраных войскаў часткі падраздзяленняў 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізі, 5 батальён спецыяльнага прызначэння быў пераўтвораны ў 3-ю асобную Чырванасцяжную брыгаду аператыўнага прызначэння Ўнутраных войскаў МУС.

13 кастрычніка 2006 года ўказам прэзідэнта 3-я асобная Чырванасцяжная брыгада аператыўнага прызначэння была перайменавана ў 3-ю асобную Чырванасцяжную брыгаду спецыяльнага прызначэння Ўнутраных войскаў[2].

Пратэсты 2020 года

Падраздзяленне брала ўдзел у разгоне беларускіх пратэстаў у 2020-2021 гадах. За некалькі дзён да пачатку пратэстаў, прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў вайсковую частку з мэтай праверкі сістэмы нацыянальнай бяспекі[3].

Гл.таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Спецназу – 30: пять фактов о легендарном подразделении внутренних войск(руск.) . sputnik.by (2 лістапада 2019).
  2. Какие спецподразделения есть у белорусского МВД(руск.)  (недаступная спасылка) (16 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 22 мая 2022.
  3. Лукашенко приехал пообщаться со спецназовцами(руск.) . sputnik.by (28 ліпеня 2020).
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Брыгады Беларусі