wd wp Пошук:

Рок-кола

«Рок-кола»беларускі рок-фестываль, які з 1990 года штогод праводзіўся ў Полацку і Наваполацку[1][заўв 1]. Фестываль года па выніках Рок-каранацыі 2004—2005[3].

Агульныя звесткі

Дырэктарам фестывалю быў Сяргей Анішчанка[4]. Асновай фестывалю з’яўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краін, таксама на фестываль запрашаліся знакамітыя рок-музыкі[5]. У апошнім фестывалі, які прайшоў 2627 кастрычніка 2007 года, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны[6]. Асноўнай умовай для канкурсантаў з’яўлялася наяўнасць у рэпертуары песні на беларускай мове[7][8].

Забарона

Забаронены ў лістападзе 2007 года паводле пратакола пасяджэння Полацкага гарвыканкама: «Лічыць немэтазгодным правядзенне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фестывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю; рэкамендаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаванне моладзі, устрымлівацца ад ініцыявання падобных мерапрыемстваў»[9]. Тым не менш, аргкамітэт фестывалю разглядаў іншыя пляцоўкі для правядзення, такія як Мінск, Наваполацак, расійскі Смаленск[10][11].

Паводле «Тузін Гітоў» забарона фестывалю можа быць звязана з прызначэннем у Полацк новага старшыні мясцовага філіяла КДБ, які нібы выказаў незадаволенасць з нагоды яго правядзення[10]. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйбла «БМАgroup» і аўтар фестываля «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзідэнта ў лістападзе 2007 года прыйшоў да высновы, што закрыццё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяннем[12]. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрв’ю Дзмітрыю Кустоўскаму з тэлеканала «Белсат» у 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаванне[13]. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасць прыкмет палітычнага характару[14].

Ацэнкі

Журналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фестывалю 2001 года ў Наваполацку[15], назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасці, напышлівага пафасу і незразумелых „пантоў“»[16].

Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сённяшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасцю сярод моладзі і настолькі шматгадовай гісторыяй»[17].

Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «руск.: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала феномен фестывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку і Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў»[18].

Мікіта Змітраў з сайта Народныя навіны Віцебска(англ.) бел. па выніках апошняга фестывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацк жыў музыкай. Мяркуючы па колькасці гледачоў у самай вялікай залы гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны»[19].

Заўвагі

  1. У 1994 годзе Полацк не прыняў фестываль з-за недахопу сродкаў у арганізатараў[2]

Зноскі

  1. Запрещенный в Полоцке фестиваль «Рок-кола» планирует переехать в Смоленск(руск.) . БелаПАН. TUT.BY (22 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 30 жніўня 2018.
  2. Новоселкина, Алька; Супранович, Виталий (1999). “Анищенко, Сергей :: Новополоцкая волна белорусского рока” (in ru). Музыкальная газета (5). http://www.nestor.minsk.by/mg/1999/05/mg90501.html. Retrieved on 2020-09-09.
  3. WM Кароны раздадзеныя. Заслона(бел.)  (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 13 ліпеня 2020.
  4. Будкин, Сергей (2005). “«Рок-кола-2005» учись, «Басовішча»!” (in ru). Музыкальная газета (48). http://nestor.minsk.by/mg/articles/2005/48/0600.html. Retrieved on 2019-02-18.
  5. Будкін, Сяргей «Рок-Кола»: пад знакам «Мясцовага часу»(бел.)  (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (27 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  6. Скоробогатова, Елена Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил(руск.)  (недаступная спасылка). БелаПАН (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  7. Мінчонак, Аляксей “Рок-кола” vs. “Басовішча”(бел.)  (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (30 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  8. Будкін, Сяргей; Бянько, Мікола (2004). “Рок-Кола :: Рок над Полоцком. Пособие для начинающих” (in ru). Музыкальная газета (24). http://www.nestor.minsk.by/mg/2004/24/mg42417.html. Retrieved on 2020-09-09.
  9. Падбярэзскі, Дзьмітры “Рок-Кола”: пробны камень дыялёгу?(бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (23 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  10. 1 2 Будкін, Сяргей «Рок-кола» аказалася недастаткова праваслаўным(бел.) . Тузін Гітоў. Наша Ніва (19 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  11. Пепеляев, Валентин Музыкантам не место за обочиной(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (6 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  12. Супрановіч, Віталь Віталь Супрановіч: Музыкам далі час. Час выбіраць.(бел.) . Наша Ніва. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  13. Кустовский, Дмитрий Сергей Анищенко: «Максим Танк сказал, что я плохой белорус»(руск.) . Белсат (15 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  14. Александров, Андрей Сергей Анищенко: «Я не хочу, чтобы музыкантов лупили дубинками»(руск.) . camarade.biz. Белорусский партизан (4 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
  15. БДГ Новополоцк: рок-фестиваль имени музыканта(руск.) . Белорусская деловая газета (6 ліпеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  16. Замировская, Татьяна. (2001). “Фестиваль “Рок-Кола” рок живет не только в Минске” (in ru). Музыкальная газета (26). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2001/25/mg12501.html. Retrieved on 2018-12-04.
  17. Штукина, Анастасия Рок-кола 2005(руск.) . Музыкальная газета (6 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2016. Праверана 20 сакавіка 2020.
  18. Павлова, Александра «Рок-кола» - белорусский рок жив!(руск.) . Музыкальная газета (3 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  19. Змітраў, Мікіта Полацк-2007: рок-н-рол жыве!(бел.) . Народныя навіны Віцебска(англ.) бел. (12 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Культура Полацка
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя фестывалі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Культура Наваполацка