wd wp Пошук:

Тузін. Перазагрузка

Тузін. Перазагрузка – альбом-складанка 12 беларускіх англамоўных, рускамоўных і італьянамоўных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія зрабілі каверы на сваі песні на беларускай мове[1][2]. Кампакт-дыск выдадзены грамадскай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Тузін Гітоў пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Беларускага Радыё Рацыя ў снежні 2009 года[3]. Ідэя Сяргея Будкіна[4][5][6].

Спіс кампазыцый

НазваСловыМузыкаАрыгінал Працягласць
1. «У свеце не адны» (Atlantica)Віталь ВоранаўАлекс Дэвідангл.: It’s Not About Us 3:39
2. «Бяжы» (Анастасія Шпакоўская, Naka)Сяргей БалахонаўNakaруск.: Беги 3:23
3. «У неба» (Нестандартный Вариант)Сяргей БалахонаўДзмітрый “Міх” Міхневіч, А. Піражэнкаруск.: В небе 3:59
4. «Новы мост» (Бенька, Серебряная свадьба)Бенька, Сяргей Балахонаў, Вікторыя ДашкевічСеребряная свадьбаруск.: Новый мост 4:25
5. «Маці» (Сердце дурака)Цімафей ЯравікоўЦімафей Яравікоў[заўв 1] 2:34
6. «Пад купалам нябёс» (The Stokes)Глеб ЛабадзенкаThe Stokesруск.: Под куполом небес 4:08
7. «Запалкі» (Рыта Дакота)Глеб ЛабадзенкаРыта Дакотаруск.: Спички 3:44
8. «Студзень» (Hair Peace Salon)Віталь ВоранаўHair Peace Salonангл.: Ice Age 3:29
9. «My Babe» (Tanin Jazz)Віталь ВоранаўТаццяна Гарошкаангл.: My Baby 4:21
10. «Трыюмф волі» (Сяргей Пукст)Андрэй ХадановічСяргей Пукструск.: Триумф воли 1:34
11. «Каханне не ўзнікла» (Da Vinci(руск.) бел.)Алесь КамоцкіЛеанід Шырынітал.: L’amore non esiste 3:18
12. «Чароўны кролік» (Юрый Дземідовіч)Сяргей Балахонаў, Юрый ДземідовічЮрый Дземідовічруск.: Волшебный кролик 2:37

Прыём крытыкаў

Дзмітрый Калдун вызначаў для Тузін Гітоў сярод найлепшых песен складанкі «Чароўны кролік» Юрыя Дземідовіча і «Студзень» «Hair Peace Salon»[7]. Эксперт Тузін Гітоў Севярын Квяткоўскі падтрымаў усе спробы артыстаў заспяваць па-беларуску[8]. Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» адзначала, што «беларускамоўныя песні „Atlantica“ і „Da Vinci(руск.) бел.“ на адным зборніку з „Серебряной свадьбой“ і „Tanin Jazz“» уражваюць[9].

На цырымоніі Рок-каранацыя 2009 альбом-складанка быў абраны пераможцам у намінацыі «Праект года»[10].

Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісце да Будзьма беларусамі! асабліва адзначыў зборнік, бо «ідэя цудоўная»[11]! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы з якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасць»[11]. Дырэктар радыёканала «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасць гуказапісаў і з задавальненнем прапануюць кампазіцыі слухачам[11].

У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Бяжы» Анастасіі Шпакоўскай і Naka ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песен, выдадзеных з 1988 года)[12].

Зноскі

  1. Перазагрузіліся!(нявызн.). Наша Ніва (22 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  2. “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе(бел.) . Тузін Гітоў. TUT.BY (6 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
  3. Горевой, Марат Вышел в свет новый компакт-диск произведений белорусских музыкантов “Тузін. Перазагрузка”(руск.) . БелаПАН. TUT.BY (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
  4. Тузін. Перазагрузка (Гуказапіс): асаблівы музычны праект інтэрнет-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” / ідэя Сяргея Будкіна(нявызн.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 24 снежня 2018.
  5. Литвинова, Влада «Тузін Гітоў» запусціў «Перазагрузку»(бел.) . БелаПАН (3 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.
  6. Будкін, Сяргей (2014-11-15). “Перазагрузка — “на свет цэлы”” (in be). Культура (46 (1172)). http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=10846&mode=print. Retrieved on 2020-03-02.
  7. Калдун, Дзьмітры Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon(бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  8. Квяткоўскі, Севярын Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога»(бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  9. Замировская, Татьяна (2010-02-22). “Если колется, то можно” (in ru). БелГазета (07 (730)). http://www.belgazeta.by/ru/2010_02_22/tema_nedeli/20367/. Retrieved on 2020-02-15.
  10. «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета»(руск.) . naviny.by. БелаПАН (5 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2019. Праверана 10 чэрвеня 2019.
  11. 1 2 3 Радыёстанцыі падзякавалі “Будзьме”(бел.) . Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  12. Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці(бел.) . Тузін Гітоў. Letapis.by. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.

Заўвагі

  1. Новы наўмысна напісаны для складанкі спеў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Музычныя альбомы Беларусі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Альбомы паводле алфавіта
Альбомы 2009 года