Запыт «Рудольф II» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Рудольф II (ням.: Rudolf II; 18 ліпеня 1552, Вена — 20 студзеня 1612, Прага, Багемія) — кароль Германіі (рымскі кароль) з 27 кастрычніка 1575 па 2 лістапада 1576 года, абраны імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі з 2 лістапада 1576 года (у апошнія гады фактычна пазбаўлены ўлады), кароль Багеміі з 6 верасня 1575 па 23 мая 1611 года (пад імем Рудольф II, каранацыя 22 верасня 1575 года), кароль Венгрыі з 25 верасня 1572 па 25 чэрвеня 1608 года, эрцгерцаг Аўстрыйскі з 12 кастрычніка 1576 года (пад імем Рудольф V). Сын і пераемнік Максіміліяна II.
Выхоўваўся пры двары свайго стрыечнага дзядзькі караля Іспаніі Філіпа II і зусім не быў падобным на сваіх непасрэдных папярэднікаў; каталікі ўскладалі на яго вялікія надзеі, з прычыны таго, што ён вынес з Іспаніі нянавісць да ерасі і мог быць паслухмянай прыладай у руках езуітаў.
Нямецкі гісторык Фолькер Прэс гаворыць пра яго:
«Ён валодаў глыбокім розумам, быў дальнабачным і разважлівым, меў моцную волю і інтуіцыю… Аднак яму быў уласцівы такі сур’ёзны недахоп, як нясмеласць, прычынай якой была яго схільнасць да дэпрэсіі. На гэтай глебе ў яго развілося імкненне да ўцёкаў ад рэчаіснасці, якое выяўлялася ў нерэальных планах. Іспанскія прыдворныя манеры падтрымлівалі яго імкненне адгарадзіцца ад свету, і палітычная пасіўнасць станавілася ўсё больш характэрнай прыкметай яго кіравання».
Злуючыся на сваё бяссілле, імператар імкнуўся адгарадзіцца ад грамадства і аддацца мастацкім і акультным захапленням; паступова ў яго развіваліся цялесныя і псіхічныя захворванні. Улюбёнцамі імператара былі людзі нізкага паходжання, якія патуралі яго капрызам (Філіп Ланг, Еранім Махоўскі і іншыя)….
Часамі яму здавалася, што ён апантаны д’яблам[7].
У Пражскім Градзе, дзе з 1583 года жыў Рудольф (імкнучыся пакінуць Вену, дзе не карыстаўся папулярнасцю), ім была заснавана адна з першых кунсткамер[8] — велічэзная калекцыя кніг, рукапісаў, карцін, манет і ўсякіх рэдкасцей, пацярпела ад рабаванняў падчас Трыццацігадовай вайны. Пад кіраўніцтвам мінералогаў Рудольф сабраў таксама калекцыю каштоўных камянёў і мінералаў розных рэгіёнаў. Рудольф адыграў вялікую ролю ў рэнесанснай перабудове Прагі і асабліва Граду. Да свайго двара імператар, які гуляў ролю мецэната, прыцягнуў вучоных і дзеячаў мастацтва розных краін — пры ім у Празе працавалі астраномы Іаган Кеплер і Ціха Брагэ, мастакі Барталамей Шпранглер і Джузэпэ Арчымбольда (аўтар знакамітага партрэта Рудольфа), скульптар Адрыян дэ Врыс.
Імператар займаўся таксама рознымі «акультнымі навукамі», у прыватнасці, спрабаваў знайсці філасофскі камень. У той час мяжа паміж астраноміяй і астралогіяй, мінералогіяй і алхіміяй яшчэ была невыразнай. Рудольф II заступаўся за вандроўных алхімікаў, а яго рэзідэнцыя ўяўляла цэнтр алхімічнай навукі таго часу. Імператара звалі германскім Гермесам Трысмегістам.
Да яго былі запрошаны англійскія астролагі і алхімікі Эдвард Келі і Джон Дзі (які ў 1584-м і 1586-м жыў у Празе), якія займаліся таксама і цалкам сур’ёзнымі з сучаснага пункта гледжання пошукамі ў вобласці матэматыкі і астраноміі. Алхімікам быў і вялікі астраном Ціха Брагэ, які працаваў пры яго двары і памёр у Празе. За 600 дукатаў Рудольф набыў знакамітую рукапіс Войніча.
Стаўшы імператарам, Рудольф II шэсць гадоў не збіраў імперскага сойма, але павінен быў склікаць яго ў 1582 годзе, з прычыны неабходнасці прасіць у імперыі дапамогі супраць турак, а таксама з прычыны рэлігійных спрэчак. Рудольф II пачаў выкараняць пратэстанцтва ў Аўстрыі, Чэхіі і Венгрыі. У Аўстрыі амаль усё дваранства і ўсе гарады вызнавалі пратэстанцтва. З узыходжаннем на прастол Рудольфа тут пачалася моцная каталіцкая рэакцыя, а таксама барацьба абсалютызму з абласнымі соймамі і самакіраваннем гарадоў. То ж адбылося і ў Чэхіі. У 1583 Рудольф перанёс імперскую рэзідэнцыю ў Прагу, і разам з ім прыбыло шмат фанатыкаў, а таксама езуіты. Пратэстанты сталі выцясняцца з буйных і дробных пасад, а ў 1602 годзе была забаронена дзейнасць Абшчыны Чэшскіх братоў. Калі ў Асманскай імперыі была адваявана значная частка Венгрыі, Рудольф забараніў там усякае некаталіцкае веравызнанне, што прывяло да паўстання.
У 1606 брат імператара Маціяс склаў з венграмі-паўстанцамі пагадненне на ўмовах верацерпнасці, што прывяло да канфлікту з Рудольфам. Супраць імператара ў 1607 годзе была ўтворана канфедэрацыя аўстрыйскіх і венгерскіх саслоўяў, а ў 1608 да яе далучылася Маравія. Бачачы агульную незадаволенасць, Рудольф II думаў прыцягнуць грамадскую думку на свой бок вайной з туркамі.
З гэтай мэтай Рудольф да апошняга моманту зацягваў падпісанне мірнага дагавора з Асманскай імперыяй, спрабуючы знайсці падставы для яго дэнансацыі і аднаўлення вайны супраць турак. Падобныя паводзіны выклікалі агульны рух саслоўяў Венгрыі, Аўстрыі і Маравіі супраць імператара, які захаваў у свае руках толькі адносны кантроль над Чэхіяй, Сілезіяй і Лужыцамі.
Усеагульнае паўстанне працягвала, аднак, быць непазбежным, і сваякі Рудольфа злічылі неабходным адняць у яго ўладу на карысць яго брата Маціяса (красавік 1606 г.), які зрабіў велічэзныя саступкі пратэстантам. Па дагаворы 1608 года Рудольф II аддаў Маціясу Венгрыю, эрцгерцагства Аўстрыйскае і Маравію і абвясціў яго сваім спадчыннікам у Багеміі.
Для ўтрымання за сабой чэхаў Рудольф II вымушаны быў падпісаць 9 ліпеня 1609 г. складзены соймам акт, які атрымаў назву «граматы вялікасці» (Majestätsbrief), так званы маестат[9]. На падставе гэтай граматы ўтраквісты і чэшскія браты былі ураўнаваны ў правах з каталікамі. Чэхі-пратэстанты атрымалі права будаваць храмы, заводзіць вучылішчы, мець свае сіноды і абіраць камітэт з 24 дэфенсораў, па 8 ад кожнага з 3-х саслоўяў сойма. Камітэт павінен быў кіраваць дзеяннямі кансісторыі, кіраваць справамі Пражскага ўніверсітэта, збіраць войска, спаганяць падаткі для яго ўтрымання, а ў выпадку патрэбы — склікаць прадстаўнікоў пратэстанцкага насельніцтва для нарад па агульным справам.
Рудольф II прыдумляў сродкі адняць у Маціяса аддадзеныя яму зямлі, інтрыгаваў супраць яго, але ўсёткі павінен быў адрачыся ад чэшскай кароны. 23 мая 1611 года Маціяс быў каранаваны, а Рудольфу далі пенсію і захавалі за ім знешнюю пашану. Пазбаўлены ўлады, знясілены хваробай і вар’яцтвам (сіфіліс трэцяй ступені), Рудольф II памёр 20 студзеня 1612 года, не пакінуўшы законнага нашчадства, з прычыны таго, што не быў жанаты.
З шасцярых незаконнанароджаных нашчадкаў Рудольфа (ад Кацярыны Страда, дачкі імператарскага антыквара) старэйшы, Юлій Цэзар Аўстрыйскі, атрымаў у спадчыну псіхічную хваробу бацькі і памёр у няволі пасля таго, як з асаблівай жорсткасцю забіў сваю палюбоўніцу.
Рудольф быў пахаваны ў пражскім саборы Святога Віта. Ён быў апошнім манархам, пахаваным у Чэхіі.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
Папярэднік: Максіміліян II |
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, Кароль Венгрыі, Кароль Багеміі 1576-1612 |
Пераемнік: Мацвей |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |