wd wp Пошук:

Рок-н-рол

Біл Хейлі, адзін з пачынальнікаў рок-н-рола, канцэрт у Эсэне (Германія), 1958 г.

Рок-н-рол (англ.: rock and roll альбо rock’n’roll — трасіся і круціся) — кірунак музыкі, які паўстаў у ЗША напачатку 1950-х гадоў і стаў падмуркам для шэрагу новых стыляў і кірункаў. Паходзіць ад спалучэння блюзу і хілбілі (амерыканскага сельскага музычнага мастацтва), таксама заўважны ўплыў рытм-энд-блюзу, кантры і традыцыйнага джазу. Уплыў на фарміраванне поп-музыкі.

У канцы 1950-х гг. часова прыйшоў у заняпад — Элвіс Прэслі перайшоў да камерцыйных эстрадных песень. Біг Бопер (28 гадоў), Холі Бадзі (22 гады) і Рычы Валенс (17 гадоў) загінулі ў аўтакатастрофе ў пачатку сваёй музычнай кар’еры (1959). Літл Рычард стаў хрысціянскім прапаведнікам і пакінуў заняткі рок-н-ролам (праўда, вярнуўся да гэтай творчасці ў 1962). Чак Беры быў прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зняволення.

У 1970-я гады аднавілася цікавасць да рок-н-рола ў яго першапачатковай бунтарскай сутнасці, і гэты перыяд прынята лічыць пачаткам адраджэння гэтага кірунку.

Спасылкі

. Real 1950s Rock &Roll, Rockabilly dance teenage style !

Тэмы гэтай старонкі (4):
Рок-н-рол
Афраамерыканская музыка
Музычныя жанры
Жанры рок-музыкі