wd wp Пошук:

БМАgroup

БМАgroup (Беларуская музычная альтэрнатыва) — беларуская музычная арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. Галоўнай мэтай з’яўлялася прапаганда беларускай музыкі[1]. За час існавання ёю былі выдадзены запісы айчынных музыкаў: як маладых калектываў, так і твораў мэтраў сучаснай і класічнай музыкі[2][3]. «БМАgroup» таксама з’яўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фестываляў[4]. Уладальнік спецыяльнага прыза на ад часопіса «Музыкальный журнал» на Рок-каранацыі-2001 за складанку «Hard Life Heavy Music I(бел. (тар.)) бел.»[5].

Гісторыя

Кіраўніком лэйбла з’яўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існавання лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі і ў выданні каля 100 прымаў партнёрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайта друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, хіт-парады, mp3-базы[6]. Была складзена дамова аб сумеснай вытворчасці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма»[7]. Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйбла, стаў альбом «Белая вада» гурта Крама[8].

Выканаўцы

Выдадзены альбомы беларускіх гуртоў:

Лэйбл выдаў серыю беларускамоўных метал-зборнікаў «Hard life — Heavy music[be-tarask]»[10], а таксама зборнік «Hardcoreманія: чаду![be-tarask]»[11].

Ацэнкі

Алег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталог лэйбла станам на пачатак 2003 года[12].

Зноскі

  1. AC (2005). “«Бма» :: Не Мешайте Белорусской Музыке!” (in ru). Музыкальная газета (20). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/20/mg52017.html. Retrieved on 2020-04-08.
  2. Мартыненка, Витаут (2007). “Обложка CD :: Серийная концепция” (in ru). Музыкальная газета (31). http://www.nestor.minsk.by/mg/2007/31/mg73106.html. Retrieved on 2020-09-09.
  3. Мартыненка, Витаут (2007). “Обложка CD :: Первая дизайн-дюжина” (in ru). Музыкальная газета (35). http://www.nestor.minsk.by/mg/2007/35/mg73503.html. Retrieved on 2020-09-09.
  4. Подберезский, Дмитрий БМАgroup(руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  5. Замировская, Татьяна (2002). “Фестиваль “Рок-Коронация-2001” :: Как список диагнозов” (in ru). Музыкальная газета (8). http://www.nestor.minsk.by/mg/2002/08/mg20801.html. Retrieved on 2020-09-02.
  6. Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт(нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 ліпеня 2008). Праверана 21 сакавіка 2017.
  7. «Вигма» и «БMA Group» объединились(нявызн.). Альтернативная музыка Беларуси Neformat.by. Праверана 21 сакавіка 2017.(недаступная спасылка)(руск.)
  8. Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў(нявызн.). Тузін Гітоў (19 лістапада 2014). Праверана 21 сакавіка 2017.
  9. Каталог выданняў «БМАgroup» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.)  / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 355–357. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
  10. БМАgroup вядзе перамовы з беларускімі калектывамі «ZET», «Куклы», «Папёнкинз Бенд», «Голая манашка» ды інш. па падрыхтоўцы чарговага зборніка беларускіх хард-кор гуртоў(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (5 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2017.
  11. Новости белорусской музыки от БМАgroup(нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (27 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  12. Климов, Олег (2003). “Фестиваль “Рок-коронация” :: Бодался Цыбин с N.R.M.” (in ru). Музыкальная газета (2). http://www.nestor.minsk.by/mg/2003/02/mg30215.html. Retrieved on 2020-04-19.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музычныя лэйблы Беларусі
Катэгорыя·1996 год у Беларусі