wd wp Пошук:

Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хрушчоў. Мікіта Сярге́евіч Хрушчоў (5 (17) кастрычніка 1894, Калінаўка, Курская губерня — 11 верасня 1971, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПСС (19531964), Старшыня Савета Міністраў СССР (1958—1964). Герой Савецкага Саюза, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфічныя звесткі

3 1909 слесар на заводах і шахтах Данбаса. Член Камуністычнай партыі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. 3 пач. 1920-х на кіруючай партыйнай рабоце на Украіне (у 1924 удзельнік трацкісцкай апазіцыі). Вучыўся ў Прамысловай акадэміі (Масква, 1929—30).

З 1931 — у Маскве; з 1935 1-ы сакратар Маскоўскіх гарадскога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 і снежні 1947—49 1-ы сакратар ЦК кампартыі Украіны, адначасова ў 1944—47 старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) Украіны. Член ЦК ВКП(б)/КПСС (1934—66), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1939—64). Меў дачыненне да палітычных рэпрэсій у Маскве і на Украіне.

У Вялікую Айчынную вайну член ваеннага саветаў шэрагу франтоў. Генерал-лейтэнант (1943).

3 1949 сакратар ЦК і 1-ы сакратар Маскоўскага камітэта ВКП(б).

З верасня 1953 1-ы сакратар ЦК КПСС, адначасова з 1958 года старшыня Савета Міністраў СССР. Вынікам незадаволенасці партыйнага і дзяржаўнага апарату палітыкай і валюнтарысцкім стылем кіраўніцтва М. Xрушчова стала яго вызваленне («па стане здароўя») ад усіх пасад на кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС у 1964 годзе.

Аўтар мемуараў.

На чале партыйнага і дзяржаўнага апарату

М. Хрушчоў быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х гадоў; на XX (1956) і XXII (1961) з’ездах КПСС выступіў з рэзкай крытыкай культу асобы і дзейнасці І. Сталіна. Імкнуўся мадэрнізаваць партыйна-дзяржаўную сістэму, абмежаваць прывілеі партыйнага і дзяржаўнага апарату, палепшыць матэрыяльнае становішча насельніцтва, зрабіць савецкае грамадства больш адкрытым. У перыяд яго знаходжання на вышэйшых дзяржаўных і партыйных пасадах вялося масавае асваенне цалінных і абложных зямель (1954—60), будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля для працоўных, пачалося асваенне космасу (1957).

У знешняй палітыцы праводзіўся курс на пашырэнне адносін з капіталістычнымі і новымі незалежнымі краінамі, змякчэнне наступстваў гонкі ядзерных узбраенняў (Маскоўскі Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі, 1963), рабіліся захады па раззбраенні (скарачэнне ўзброеных сіл СССР у 1955 — пач. 1960-х гадоў больш як на 3 млн. чал., прапанаваны ў 1962 савецкі праект дагавора аб усеагульным і поўным раззбраенні), значна пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі. Аднак некаторыя рашэнні М. Xрушчова часам прыводзілі да рэзкага абвастрэння міжнародных адносін (крызіс 1961 года вакол Заходняга Берліна, Карыбскі крызіс 1962 года).

Часовае аслабленне ідэалагічнага і адміністрацыйнага націску на творчую інтэлігенцыю пасля 1953 года («адліга») спрыяла значным дасягненням у галіне культуры, аднак з пач. 1960-х яго культурная палітыка стала больш жорсткай. Ініцыятар антырэлігійнай кампаніі. У выніку шэрагу непрадуманых рашэнняў М. Xрушчова ў галіне кіраўніцтва сельскай гаспадаркай пагоршылася забеспячэнне гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання. Неабгрунтаванымі былі яго заклікі «дагнаць і перагнаць Амерыку» і абяцанні пабудаваць камунізм да 1980 года.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Новодевичье кладбище

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (58):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Кіраўнікі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Іосіф Сталін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі поўдня»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тройчы Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Леніністы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КП Украіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
Катэгорыя·Члены Палітбюро ЦК КПСС
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Старшыні Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Героі НРБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза